Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь спадзяецца атрымаць 300 мільёнаў даляраў 14:54, 02/04/2003, Gazeta.ru
Беларусь хацела б атрымаць ад Расеі крэдыт у памеры да 300 млн. даляраў для забесьпячэньня ўвядзеньня з 1 студзеня 2005 году расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку саюзнае дзяржавы дзьвюх краінаў. Як паведаміла дасьведчаная крыніца ў афіцыйных беларускіх колах, гэтае пытаньне прэм’ер-міністра Беларусі Генадзь Навіцкі намерваецца падняць у сераду, у час сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Касьянавым.
Акрамя таго, на сустрэчы беларускі бок плянуе зноў абмеркаваць праблему спаганьня НДВ ва ўзаемным гандлі.
На перамовах Навіцкага й Касьянава, паводле крыніцы, размова будзе таксама ісьці пра мытную праблематыку. У прыватнасьці, беларускі прэм’ер прапануе надаць мытным ведамствам дзьвюх дзяржаваў права самастойна карэктаваць выкарыстаньне сродкаў, якія выдзяляюцца ў рамках фінансаваньня саюзнай праграмы ўладкаваньня мытнай інфраструктуры. Акрамя таго, Беларусь настойвае на адмене расейскім бокам мытнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы й больш цесным узаемадзеяньні бакоў у мытных пытаньнях.
Як паведамлялася раней, Нацыянальны банк Беларусі плянуе дазволіць беларускім прадпрыемствам з 1 ліпеня 2003 году праводзіць між сабой разьлікі ў расейскіх рублях, а з 1 студзеня 2004 году ўвесьці жорсткую прывязку нацыянальнай валюты да расейскага рубля. У адпаведнасьці з раней дасягнутымі пагадненьнямі, краіна намерваецца перайсьці на расейскі рубель і адмовіцца ад нацыянальнай валюты з 1 студзеня 2005 году.