Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі вырашылі страйкаваць
10:57, 02/04/2003, Алена Дзенісенка, «Вечерний Минск», фота IREX/Promedia

Нягледзячы на тое, што недзяржаўны сэктар эканомікі ў Беларусі “прапісаўся” ўжо больш за дзесяць гадоў таму, улады й прыватнікі так і не навучыліся, як муж з жонкай у добрай сям’і, глядзець у адзін бок. Менавіта таму апошнім, каб іх заўважылі, а меркаваньне пачулі, даводзіцца прыбягаць да такіх скрайніх мераў, як, напрыклад, сёньняшняе аднадзённае спыненьне працы з адначасовай няўплатай падаткаў.

Напярэдадні акцыі з журналістамі сустрэліся начальнік Кіраваньня прадпрымальніцтва Менскага гарвыканкаму Аляксандар Каліноўскі й старшыня гарадзкой рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва Віктар Маісееў. У самым пачатку размовы Аляксандар Аляксандровіч нагадаў, што ў сталіцы зарэгістравана больш за 65 тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў і 27 тысячаў прыватных прадпрыемстваў. Прыватнікі забясьпечваюць каля дзьвюх трацінаў усяго розьнічнага таваразвароту і ад індувідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць у Менску на трох тысячах аб’ектах дробнае розьніцы, бюджэт гораду штомесяц атрымоўвае 600 тысячаў эўра. З усіх леташніх паступленьняў у гарадзкі бюджэт на долю недзяржаўнага сэктара прыпадае больш за 35 адсоткаў.

Аднак журналістаў больш за ўсё хвалявалі пытаньні, зьвязаныя з заплянаванай акцыяй “чаўнакоў”, дзякуючы якім нямала сталічных жыхароў абнаўляюць свой гардэроб з невялікай нагрузкай на кашалёк. На гэта начальнік Кіраваньня прадпрымальніцтва адказаў, што старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даў распараджэньне стварыць рабочую групу, якая прааналізуе, на якой стадыі сёньня знаходзіцца выкананьне рашэньня гарадзкіх уладаў у перасоўваньні розьнічнага гандлю ў адмыслова ўладкаваныя месцы – гандлёва-выставачныя цэнтры й супермаркеты. Размова, паводле А.Каліноўскага, не ідзе пра знос рынкаў, на якіх працуе каля васьмі тысячаў чалавек. На заўвагу журналістаў аб тым, што не кожнаму “чаўнаку” пад сілу выцягнуць арэнду месца ў “Паркінгу” ці “Зеркале”, дзе кошт аднаго квадратнага мэтра даходзіць да васьмі эўра ў дзень, Аляксандар Аляксандровіч адрэагаваў так:

-- Для гэтага горад і будуе супермаркеты: чым болей іх будзе, тым, адпаведна, меншая арэндная плата.
Менш аптымістычна ставіцца да таго, што адбываецца, Віктар Маісееў, які лічыць, што становішча прадпрымальнікаў значна горшае, чым падаецца. Узяць бы падаткі. Вага гэтага цяжару “падняла” нашую рэспубліку на трэцяе месца ў сьвеце (перад намі дзьве невялікія і небагатыя краіны Цэнтральнае Амэрыкі, за намі -- Расея). Грамадзкая арганізацыя, якую ачольвае Віктар Маісееў, пакуль ня можа належным чынам ўплываць на разьвіцьцё заканадаўства ў Менску й і ў Беларусі. Пакуль прыходзіцца толькі зьмякчаць адмоўныя наступствы рашэньняў, прынятых уладамі.

Да страйку прадпрымальнікаў засталіся лічаныя гадзіны. Ці дапаможа яна прыватнікам быць пачутымі? Сёньня адзінае абяцаньне, якое даюць ім дзяржчыноўнікі, гэта, бадай, толькі апэратыўная перарэгістрацыя ЗП у юрыдычныя асобы. Да першага траўня...

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: