Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
14 актывістаў руху ЗУБР правялі сёньня ў Менску каля амэрыканскай амбасады акцыю “Далоў тыранаў!”. “Зубры” заявілі пра сваю падтрымку намаганьням міжнароднай кааліцыі па вызваленьні ірацкага народа ад дыктатуры. Удзельнікі акцыі трымалі ў рукох плякаты на беларускай, ангельскай і расейскай мовах: “Хусэйн павінен сысьці!”, “Далоў тыранію!”, “Амэрыка, мы з табою!”, “Свабода Іраку!”. Пасьля сканчэньня акцыі большасьць ейных удзельнікаў былі затрыманыя супрацоўнікамі спэцслужбаў і міліцыі. У захопе людзей удзельнічаў камандзір АМАПу Юры Падабед. Варта адзначыць, што ўдзельнікаў акцыі й журналістаў затрымлівалі не каля амбасады ЗША, а ў іншых раёнах гораду. Звозілі людзей на мікрааўтобусе з нумарам 9594 РН і аўтамабіле ВАЗ 2109 з нумарам 70004 РН. На дадзены час затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС Менску.
15 чалавек арыштаваныя сёньня ў Менску за ўдзел у акцыі «Далоў тыранаў!». Сярод затрыманых – некалькі журналістаў. Акцыя была арганізаваная актывістамі руху ЗУБР і прайшла ля амэрыканскай амбасады ў Менску. «Зубры» заявілі пра сваю падтрымку намаганьняў міжнароднай кааліцыі па вызваленьні ірацкага народа ад дыктатуры. Удзельнікі акцыі трымалі ў рукох плякаты на беларускай, ангельскай і расейскай мовах: «Хусэйн павінен сысьці!», «Далоў тыранію!», «Амэрыка, мы з табою!», «Свабоду Іраку!». Пасьля сканчэньня акцыі большасьць ейных удзельнікаў былі затрыманыя супрацоўнікамі спэцслужбаў і міліцыі. У захопе людзей удзельнічаў камандзір менскага АМАПу Юры Падабед. Варта адзначыць, што ўдзельнікаў акцыі й журналістаў затрымлівалі не каля амбасады ЗША, а ў іншых раёнах гораду. На дадзены час затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС Менску.
Такое рашэньне насьпела пасьля шматлікіх адмоваў, атрыманых ад сьледчых і судзьдзяў на запыты па справе Зьмітра Завадзкага. Нагадаем, што ў пачатку году пракуратура прыпыніла расьследаваньне гэтай справы, а сьледчы Іван Бранчаль адмовіўся азнаёміць сваякоў зьніклага тэлеапэратара з прычынамі гэтага рашэньня.
3 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску павінен адкрыцца працэс, вынік якога, па сутнасьці, можа даць адказ на пытаньне, ці зьяўляецца грамадзянін Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка злачынцам. Праўда, перад судом стане не Аляксандар Лукашэнка, а 19-гадовая жыхарка Менску Аксана Новікава, якая абвінавачваецца ў паклёпе на прэзыдэнта Беларусі.
2 красавіка “палата прадстаўнікоў” адмовілася ўключыць у павестку дня шостай сэсіі парлямэнцкія слуханьні аб выніках выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў і аб праблемах прымяненьня выбарчага заканадаўства. З такой ініцыятываю да “дэпутацкага” корпусу зьвярнуўся Валеры Фралоў. Паводле яго, падставаю для ўнясеньня гэтага пытаньня сталі яго асабістыя назіраньні за мясцовымі выбарамі.
Смаргонскія ўлады па-ранейшаму перашкаджаюць паўнавартаснаму выданьню недзяржаўнай “Новой газеты Сморгони”. Пра гэта заявіў у інтэрвію БелаПАН рэдактар газэты Рамуальд Улан.
Каардынатары "Хартыі’97" Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова й Зьміцер Бандарэнка зьвярнуліся сёньня ў Офіс АБСЭ ў Менску з афіцыйным лістом на адрас офісу Эбэргарда Хайкэна. У сваім пасланьні актывісты "Хартыі", якія тыдзень таму выйшлі на свабоду пасьля 15 сутак арышту за арганізацыю Народнага маршу, просяць супрацоўнікаў АБСЭ наведаць прыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Менгарвыканкаму. У гэтай “установе” адбываюць арышты ўсе, хто асуджаны паводле артыкулаў Адміністратыўнага Кодэксу, у тым ліку – удзельнікі масавых акцыяў. «Паводле нашых ацэнак, умовы ўтрыманьня ў дадзеным прыёмніку-разьмеркавальніку шмат у чым горшыя, чым у турмах і калёніях Беларусі. Грамадзяне, асуджаныя па адміністратыўных артыкулах, аказваюцца больш бяспраўнымі, чым вязьні, асуджаныя па крымінальных артыкулах», -- пішуць палітыкі, прызнаныя пасьля арышту вязьнямі сумленьня. Тэкст ліста падаем цалкам.
Сэрбская паліцыя арыштавала былога генэральнага дырэктара Радыё-тэлевізіі Сэрбіі Драгалюба Мілановіча, які быў асуджаны да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня з-за пагібелі 16 супрацоўнікаў тэлевізіі ў час натаўскіх бамбардзіровак 1999 году.
2 красавіка ў Беларусі прайшоў аднадзённы страйк прадпрымальнікаў. Арганізатарам страйку выступіла грамадзкае аб’яднаньне прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”, якое прымеркавала акцыю да першага дня вясновай сэсіі “палаты прадстаўнікоў”. Сябры “Пэрспэктывы” сустрэліся з “дэпутатамі” парлямэнцкай фракцыі “Рэспубліка” і перадалі ім ліст пратэсту з патрабаваньнем адмяніць прэзыдэнцкія дэкрэты. Як паведамляе Радыё Свабода, ліст падпісалі каля 20 тысячаў прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў краіны. Гэта ўжо другі агульнарэспубліканскі страйк за апошнія тры тыдні. Патрабаваньні да ўладаў яны выстаўляюць тыя самыя: перш за ўсё – зьнізіць падаткі, абмежаваць функцыі кантрольных органаў, спыніць дзяржаўны ціск на дробны бізнэс.
Фонд дзяржаўнай маёмасьці Міністэрства эканомікі Беларусі правядзе 4-5 чэрвеня конкурсы па продажу пакетаў акцыяў буйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі краіны – ААТ “Нафтан”, “Палімір”, “Горадня–Азот” і “Горадня-Хімвалакно”.
Буйнейшая расейская броварная кампанія “Балтыка” не пакідае надзеі выйсьці на беларускі рынак. Расейскія бровары не выключаюць аднаўленьня супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі паводле праекту мадэрнізацыі броварнага заводу “Крыніца” ў Менску. Пра гэта, як паведамляе АБН, заявіў нядаўна генэральны дырэктар ААТ “Пивоваренная компания "Балтика” Таймураз Балоеў.
Беларусь заняла другое месца сярод краінаў СНД й Балтыі па тэмпах росту афіцыйнага курса даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў першым кварталі 2003 году. Такі вынік аналізу дадзеных, атрыманых БелаПАН з цэнтральных банкаў гэтых дзяржаваў (параўноўваліся курсы на 31 сьнежня 2002 году і на 31 сакавіка 2003 году). Першае месца заняла Малдова, дзе афіцыйны курс даляра падвысіўся на 4,93 адсоткі (з 13,822 да 14,503 леі). У Беларусі курс вырас на 3,96 адсоткі (з 1.920 да 1.996 рублёў).
Завершаная праца па стварэньні адкрытага акцыянэрнага таварыства на базе буйнейшага ў Рэспубліцы Беларусь прадпрыемства – Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспартыроўцы і пастаўцы газу “Белтрансгаз”. Міністэрствам эканомікі выдадзены загад ад 31 сакавіка 2003 году №45 аб стварэньні адкрытага акцыянэрнага таварыства. Колькасьць працоўных гэтага прадпрыемства на пачатак году складала каля 6 тысячаў чалавек.