Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Палатка» закрывае вочы на недэмакратычнасьць мясцовых выбараў
10:49, 03/04/2003

2 красавіка “палата прадстаўнікоў” адмовілася ўключыць у павестку дня шостай сэсіі парлямэнцкія слуханьні аб выніках выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў і аб праблемах прымяненьня выбарчага заканадаўства. З такой ініцыятываю да “дэпутацкага” корпусу зьвярнуўся Валеры Фралоў. Паводле яго, падставаю для ўнясеньня гэтага пытаньня сталі яго асабістыя назіраньні за мясцовымі выбарамі.

Валеры Фралоў і яшчэ два “дэпутаты” -- Уладзімер Навасяд і Ўладзімер Парфяновіч – прымалі ўдзел ў выбарах у якасьці назіральнікаў кандыдата ў Менгарсавет Аляксандра Мельнікава. Паводле Фралова, у час назіраньня імі выяўленыя “пэўныя парушэньні” выбарчага заканадаўства. Дэпутат паведаміў, што, у сувязі з гэтым, ён нават унёс у парлямэнт праект зьменаў у Выбарчы кодэкс.

Аднак, як заявіў старшыня сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраваньню і рэглямэнту Міхаіл Сасанко, “не нашая кампэтэнцыя – займацца тым, што адбывалася месяц ці паўтара таму; для гэтага ёсьць суды й пракуратура”.

Падобнае меркаваньне выказаў і “дэпутат” Валеры Хрол. Ён таксама заявіў, што разгляд такіх пытаньняў не ўваходзіць у кампэтэнцыю “палаты прадстаўнікоў”.

У выніку прапанову Валерыя Фралова падтрымалі ўсяго 15 парлямэнтараў; 61 выказаўся супраць; астатнія ўстрымаліся.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: