Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд вырашыць, ці злачынца Аляксандар Лукашэнка
10:52, 03/04/2003

3 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску павінен адкрыцца працэс, вынік якога, па сутнасьці, можа даць адказ на пытаньне, ці зьяўляецца грамадзянін Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка злачынцам. Праўда, перад судом стане не Аляксандар Лукашэнка, а 19-гадовая жыхарка Менску Аксана Новікава, якая абвінавачваецца ў паклёпе на прэзыдэнта Беларусі.

17 красавіка 2002 году Аксана Новікава раздавала мінакам на вуліцы ўлёткі ўласнага вырабу, на якіх пад загалоўкам “Расшукваецца асабліва небясьпечны злачынца!” быў намаляваны Аляксандар Лукашэнка.

Жыхарка Менску абвінавачвае Лукашэнку ў наступных злачынствах: саўдзеле ў захопе дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; саўдзел у забойстве двух ці болей асобаў, злучаным з выкраданьнем чалавека; кантрабандзе з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў; ухіленьні ад уплаты мытных платаў; легалізацыі матэрыяльных каштоўнасьцяў, набытых злачынным шляхам.

Зараз суду трэба высьветліць, ці віноўны Лукашэнка ў зьдзяйсьненьні вышэйпералічаных злачынстваў, каб вызначыць, ці зьяўляюцца заявы Новікавай паклёпам на прэзыдэнта Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: