Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Сэрбіі арыштаваны былы кіраўнік тэлевізіі, асуджаны да 10 гадоў турмы 10:44, 03/04/2003, NEWSru.com
Сэрбская паліцыя арыштавала былога генэральнага дырэктара Радыё-тэлевізіі Сэрбіі Драгалюба Мілановіча, які быў асуджаны да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня з-за пагібелі 16 супрацоўнікаў тэлевізіі ў час натаўскіх бамбардзіровак 1999 году.
Паводле заявы сэрбскае паліцыі, Мілановіч карыстаўся падтрымкаю і апякунствам так званага “земунскага злачыннага кляну”, які абвінавачваецца ў забойстве прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча.
Суд Бялграду асудзіў Драгалюба Мілановіча да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня і палічыў яго віноўным у пагібелі 16 супрацоўнікаў тэлевізіі ў час бамбардзіровак 23 красавіка 1999 году, паведамляе РІА “Новости”.
Між тым, суд адпусьціў Мілановчіа на свабоду да “ўступленьня ў моц прысуду”. 20 студзеня ён мусіў зьявіцца ў турму “Забелі” ў горадзе Пажаравец, дзе для яго была падрыхтаваная камера, але былы кіраўнік сэрбскай тэлевізіі для адбыцьця тэрміну не прыбыў.