Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьвятлана Завадзкая зьбіраецца зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд 10:53, 03/04/2003
Такое рашэньне насьпела пасьля шматлікіх адмоваў, атрыманых ад сьледчых і судзьдзяў на запыты па справе Зьмітра Завадзкага. Нагадаем, што ў пачатку году пракуратура прыпыніла расьследаваньне гэтай справы, а сьледчы Іван Бранчаль адмовіўся азнаёміць сваякоў зьніклага тэлеапэратара з прычынамі гэтага рашэньня.
Спачатку адмову атрымала маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая, зараз і ягоная жонка Сьвятлана. Маці падала на пракуратуру ў суд, але яе заяву да разгляду не прынялі, і таму Сьвятлана Завадзкая лічыць дарэмна паўтараць гэты шлях. Яна лічыць, што менавіта Канстытуцыйны суд павінен разабрацца і сказаць канчаткова, ці маюць права пацярпелыя знаёміцца з матэрыяламі справы, якія непасрэдна тычацца іх інтарэсаў. “Канстытуцыя й Крымінальна-працэсуальны кодэкс даюць нам такія правы, але пракуратура іх парушае. Вось няхай Канстытуцыйны суд і скажа сваё слова”, -- лічыць Сьвятлана Завадзкая.
Жонка зніклага апэратара ОРТ адзначае, што для яе вядомая практыка Канстытуцыйнага суда не разглядаць заявы грамадзянаў, але ў гэтым правіле бываюць выключэньні. “Калі ішла барацьба з папярэднім кіраўніцтвам Федэрацыі прафсаюзаў, Канстытуцыйны суд прыняў да разгляду заявы пэўных сябраў прафсаюзу і адмяніў абавязковасьць пералічэньня ўнёскаў. Чаму б канстытуцыйным судзьдзям не разгледзіць і наш прыватны выпадак?”, -- сказала Сьвятлана Завадзкая ў інтэрвію Радыё Свабода.