Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амерыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт пракамэнтаваў Радыё Свабода разгляд законапраекту “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” ў Камітэце міжнародных справаў палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША:
Пытаньне аб далучэньні Армэніі да “саюза” Расеі й Беларусі “не стаіць у замежнапалітычнай павестцы армянскай дзяржавы”. З такой заяваю, як перадае карэспандэнт “Росбалта” выступіла ў пятніцу прэс-сакратар МЗС Армэніі Дзюнік Агаджанян.
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Аксану Новікаву віноўнай у зьдзяйсьненьні злачынства паводле арт.367 ч.2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “паклёп адносна прэзыдэнта” -- і асудзіў яе да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады.
Каардынатар моладзевага руху ЗУБР Уладзімер Кобец упэўнены, што, учорашнія арышты актывістаў ЗУБРа пасьля акцыі каля сьценаў амбасады ЗША ў Менску – плявок у твар міжнароднай грамадзкасьці з боку рэжыму Лукашэнкі. «Рэжым Лукашэнкі яшчэ раз плюнуў у твар міжнароднай супольнасьці і ўласнаму народу, які падчас другой сусьветнай вайны змагаўся з гітлераўскім фашызмам разам з народам амэрыканскім. Беларускі рэжым яскрава паказаў, на чыім ён баку, і якім ён бачыць будучыню нашай краіны. Але беларускі народ ня ўдасца падмануць. Мы ведаем, хто наш сябар, а хто не. Тыраны зьнікаюць, а народы застаюцца. Мы разам з Амэрыкай і з усёй антыхусэйнаўскай кааліцыяй», - заявіў Уладзімер Кобец у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі. Навошта патрэбная была акцыя ў падтрымку Амэрыкі? З гэтага пытаньня мы пачалі сваё інтэрвію з моладзевым лідэрам.
Днямі расейска-беларускі «союз» сьвяткуе сваё сямігодзьдзе. Нагадаем, што 2 красавіка 1997 г. прэзыдэнты Барыс Ельцин і Аляксандар Лукашэнка падпісалі Дамову аб «саюзе» Расеі і Беларусі. Варта адзначыць, што за ранейшыя гады працэс інтэграцыі Масквы й Менску ня зьведаў асаблівых зьменаў. Асаблівыя разыходжаньні ва ўдзельнікаў Дамовы зьявіліся пасьля таго, як у 2000 г. прэзыдэнта Барыса Ельцына зьмяніў на гэтай пасадзе дзейны кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін. Справа ў тым, што пры Барысе Ельцыне Аляксандар Лукашэнка меў усе шанцы стаць прэзыдэнтам будучай «саюзнай дзяржавы». Сёньня Крэмль усялякім чынам дае зразумець беларускаму лідэру, што яго амбіцыі наўрадці будуць апраўданымі.
Арганізатары Народнага маршу Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьіцер Бандарэнка і Леанід Малахаў вызваліліся з турмы ўсяго тыдзень таму. За арганізацыю акцыі пратэсту яны правялі 15 сутак у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Пра тое, чаму Народны марш стаў самай пасьпяховай акцыяй апазыцыі за апошнія некалькі гадоў, распавядае Зьміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97.
На ідэалягічным небасхіле зноў зазьзяла старая зорка. Зьніклы з публічнага жыцьця пасьля прэзыдэнцкіх выбараў вядучы скандальнай аўтарскай праграмы “Тайныя спружыны палітыкі” Юры Азаронак зноў запатрабаваны ўладаю. Зараз у якасьці кіраўніка прэс-службы Пракуратуры РБ ён будзе так пранікнёна, як і раней, распавядаць пра сьвежыя посьпехі пракурораў у барацьбе з карупцыяй. Аднак калі ўлічыць, што на новай пасадзе Юрыю Ўладзімеравічу давядзецца больш маўчаць, чым казаць, яна яму можа і не спадабацца. Хаця вядомая рэкляма сьцьвярджае, што часам так нават і лепей.
“Я абураны карыкатурамі, што зьявіліся па той бок Атлянтыкі. На іх амэрыканскі прэзыдэнт у выглядзе каўбоя, які прагне баявых дзеяньняў”, -- такую заяву зрабіў Генры Кісінджэр, вядомы амэрыканскі палітык, былы дзяржсакратар ЗША і ляўрэат Нобелеўскай прэміі міра 1973 году. У сваёй нью-ёркскай кватэры Кісінджэр даў эксклюзіўнае інтэрвію ўплывоваму французскаму тыднёвіку "Paris Match". Ён выказаў упэўненасьць у тым, што ЗША выйдуць пераможцамі з вайны з Садамам Хусэйнам. Генры Кісінджэр раскрытыкаваў пазыцыю Францыі й Нямеччыны па ірацкім крызысу: “Я ніколі ня мог уявіць, што кіраўнік МЗС Францыі будзе разьяжджаць па сьвету і настройваць сваіх суразмоўцаў супраць ЗША і весьці барацьбу супраць палітыкі ЗША”, -- заявіў ён.
Нядаўняе апытаньне грамадзкае думкі паказала, што 33% французаў падтрымліваюць Садама Хусэйна. На думку вядомага французскага філёзафа й грамадзкага дзеяча Іва Мішо, дадзеныя апытаньня сьведчаць пра “трыюмф дэмагогіі й невуцтва”. У сваім артыкуле ў газэце "Liberation" ён крытыкуе пазыцыю прэзыдэнта Францыі Жака Шырака, які выступае супраць вайны ў Іраку. “Дэмагогія ў міжнароднай палітыцы заўсёды прыводзіць або да нацыяналізму, або да пацыфізму, -- адзначае Іў Мішо. -- У Францыі 2003 году дэмагогія, якая сілкуецца зайздросным антыамэрыканізмам, прывяла да нацыяналізму й пацыфізму адначасова”.
“За каго б вы аддалі свой голас, калі б сёньня ў Беларусі праходзілі прэзыдэнцкія выбары?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Мнску сацыёлягі службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у час апытаньня, праведзенага 28-30 сакавіка сёлетняга году. Было апытана 500 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. Ім прапаноўвалася самім запісаць у анкету кандыдатуру магчымага прэзыдэнта. Толькі 12% рэспандэнтаў заявілі, што гатовыя аддаць свае галасы Аляксандру Лукашэнку (для параўнаньня: у лістападзе 2002 году такіх налічвалася 10%).
Італьянскі часопіс “Оджы” надзяляе ўвагу падазроным кантактам паміж Беларусьсю і Іракам. У выпадку неабходнасьці, у якасьці краіны-прытулку Садам Хусэйн, хутчэй за ўсё, абярэ Беларусь. Паводле некаторых зьвестак, дя абмеркаваньня гэтага пытаньня ў Менску з сакрэтнай місіяй знаходзіўся мэр Багдаду. У апэрацыю “прытулак” багдадзкі рэжым нібыта інвэстыраваў паўмільёна эўра, хаця паводле афіцыйный вэрсіі, гэтыя грошы прызначаліся для будаўніцтва новага будынку рэспубліканскае бібліятэкі ў беларускай сталіцы. Прадстаўнік беларускай спэцслужбы Веніямін Ключнік не пацьвердзіў, але і не абверг інфармацыю журналістаў “Оджы” і адзначыў толькі, што “колькасьць ірацкіх уцекачоў на тэрыторыі гэтай былой савецкай рэспублікі няўхільна расьце”. Але калі гэтая інфармацыя слушная, то рашэньне дазволіць Садаму Хусэйну пасяліцца ў Менску наўрадці магло быць прынятым без Масквы, адзначае “Оджы”.
Агучаны днямі даклад дзярждэпартамэнту ЗША аб правох чалавека ў Беларусі за 2002 год у МЗС Беларусі ўспрымаюць “як залішне палітызаваны”, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Паводле яго, гэта “недапушчальна, бо міжнародныя нормы патрабуюць таго, каб пытаньне правоў чалавека разглядалася асобна ад палітычных аспэктаў ва ўзаемаадносінах дзьвюх краінаў”.
За публікацыю інфармацыі з афіцыйных прэс-рэлізаў КДБ і УУС, журналіста гарадзенскай недзяржаўнай газэты “Биржа информации” Зьмітра Ягорава абвінавачваюць у раскрыцьці таямніцы сьледзтва. Ліст з патрабаваньнем зьявіцца ў кіраўніцтва Сьледчага камітэту УУС Гарадзенскай вобласьці, падпісанае сьледчым Канстанцінам Сергеем, быў учора атрыманы рэдактарам газэты Аленай Раўбецкай.
Суд Барысаўскага раёну й гораду Барысава спыніў адміністратыўную вытворчасьць адносна старшыні мясцовай арганізацыі партыі БНФ Анатоля Аскеркі і актывіста свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Мікалая Віторскага. Такое рашэньне суд прыняў 2 красавіка.
Ваенныя сувязі паміж Кітаем і Беларусьсю -- важны складнік двухбаковых зносінаў. Пра гэта заявіў міністар абароны КНР Цао Ганчуань пры сустрэчы з начальнікам генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны генэрал-лейтынантам Сяргеем Гурулевым, які знаходзіцца зь візытам у гэтай краіне.
Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў выляцеў у Менск для ўдзелу ў сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі й Расеі. У цэнтры павесткі дня -- абмеркаваньне першачарговых нарматыўных актаў у сфэры ваеннай інтэграцыі дзьвюх краінаў.
Былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт зьмешчаны ў чацьвер у ваенны шпіталь Санцьяга. 87-гадовы генэрал атрымаў бытавую траўму ў сваёй загараднай рэзыдэнцыі.
«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі-2003» зрабіў яшчэ крок на шляху да канчатковага зацьвярджэньня. Учора ён быў ухвалены падкамітэтам Камітэту па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. «Двухпартыйная рэзалюцыя H.R.854, якая зацьвердзіла Акт, зьяўляецца свайго роду спосабам прасоўваньня дэмакратычных пераўтварэньняў дзяржаве, якой кіруе дыктатарскі рэжым Лукашэнкі», -- паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе. Пасьля ўхваленьня падкамітэтам, тэкст Акту быў накіраваны на разгляд у Камітэт па міжнародных справах. «Кангрэс ЗША зрабіў яшчэ адзін крок насустрач пераходу ад словаў да рэальных дзеяньняў у падтрымку прыгнечанага народа Беларусі», -- заявіў сустаршыня Гэльсынскай Камісіі ЗША, рэспубліканец Крыстафер Сьміт, асноўны ініцыятар Акту. «Сёньня я настроены яшчэ больш аптымістычна, чым калі-небудзь: хутка мы сапраўды зможам сказаць народу Беларусі: мы з вамі ня толькі на словах, але таксама і ў дзеяньнях».
Адчай рабочых 15:31, 04/04/2003, Віктар Андрэеў, «Народная воля»
Пасьля штотыднёвых цэхавых страйкаў на АТ “Орша”, якое спэцыялізуецца на выпуску швачных машынак, спынілі працу ўсе цэхі й службы прадпрыемства. Работнікі выйшлі да адміністратыўнага будынка з плякатамі й патрабаваньнямі выплаціць заробную плату за апошнія тры месяцы.
Адносна дырэктара магілёўскага АДТ “Прайд і К” распачатыя дзьве крымінальныя справы. Справы заведзеныя па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 2 арт.380 Крымінальнага кодэксу Беларусі – падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў, а таксама па прызнаках злачынства, прадугледжанага арт.427 -- службовы падлог.
Віцебская абласная пракуратура разглядае законнасьць увядзеньня мясцовага збору за права аптовага гандлю на тэрыторыі Віцебску ў 2003 годзе. Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў увёў гэты збор на сваёй бюджэтнай сэсіі ў сьнежні. Сярод яго плацельшчыкаў -- індывідуальныя прадпрымальнікі й фізычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць гандлёвую дзейнасьць на тэрыторыі Віцебску, піша “Витебский курьер”. Віцебскі прадпрымальнік Міхаіл Паўлаў засумняваўся ў правамоцнасьці рашэньня дэпутатаў і зьвярнуўся ў пракуратуру. На яго думку, дзяржава распрацавала праграму, накіраваную на падтрымку дробнага прадпрымальніцтва. А рашэньне гарсавету значна пагаршае і ўскладняе становічша прадпрымальнікаў. Акрамя таго, як лічыць Паўлаў. Дакумэнт не ўтрымлівае дакладнай фармулёўкі сацыяльна-прававых мэтаў і задачаў прыняцьця.
Нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы па пытаньнях разьвіцьця броварнай галіны адбылася 3 красавіка на базе менскага ААТ “Крыніца”. Лукашэнка зноў аб’явіў, што замежныя інвэстыцыі для мадэрнізацыі нашых броварных заводаў не патрэбныя, і мы можам абыйсьціся за кошт уласных унутраных рэсурсаў. Таксама кіраўнік краіны пакрытыкаваў айчынных вытворцаў піва за слабае прасоўваньне сваіх марак на рынку. Акрамя таго, ён аб’явіў пра сапраўды напалеонаўскія пляны.
Запазычанасьць прадпрыемстваў Баранавічаў па сплаце страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склала на 1 красавіка 3,1 млрд. рублёў. У параўнаньні з дадзенымі на 1 сакавіка, пазыка павялічылася на 400 млн. рублёў. За несвоечасовае пералічэньне ўнёскаў з пачатку году прадпрыемствам гораду налічана BYR 385 млн. пені. Самым буйным неплацельшчыкам страхавых унёскаў па-ранейшаму зьяўляецца Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне (БПБА), якое запазычыла 1367 млн. рублёў.
У сёлетнюю вясновую пасяўную ў Беларусі будзе ўдзельнічаць 63 тысячы трактараў розных марак. Зь іх гатовыя да працы каля 55 тысячаў. І хаця гэта болей, чым у папярэднія гады, тым не менш, выклікае закляпочанасьць тое, што з 14 тысячаў трактараў, на якія, дарэчы, кладзецца асноўная нагрузка, 2,5 тысячы яшчэ не гатовы да працы.
ААТ «Мазырскі НПЗ» у сакавіку сёлетняга году перапрацавала 701 тыс. тонаў вуглевадароднай сыравіны, што на 3% меней, чым у сакавіку 2002 году. Як адзначылі «Интерфаксу» на прадпрыемстве, асноўнай прычынаю скарачэньня перапрацоўкі нафты з`яўляецца зьніжэньня аб’ёмаў паставак сыравіны з Расеі. Паводле дадзеных на 01.04.2003 г. на Мазырскі НПЗ было пастаўлена з Расеі 598 тыс. тонаў нафты, ці 83% да сакавіка 2002 году. Калі б ВА «Беларусьнафта» не паставіла 94 тыс. тонаў нафты, «завод апынуўся яшчэ ў больш цяжкім становішчы», сказалі суразмоўцы агенцтва.