Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» наблізіўся да прыняцьця
11:00, 04/04/2003

«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі-2003» зрабіў яшчэ крок на шляху да канчатковага зацьвярджэньня. Учора ён быў ухвалены падкамітэтам Камітэту па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. «Двухпартыйная рэзалюцыя H.R.854, якая зацьвердзіла Акт, зьяўляецца свайго роду спосабам прасоўваньня дэмакратычных пераўтварэньняў дзяржаве, якой кіруе дыктатарскі рэжым Лукашэнкі», -- паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе. Пасьля ўхваленьня падкамітэтам, тэкст Акту быў накіраваны на разгляд у Камітэт па міжнародных справах. «Кангрэс ЗША зрабіў яшчэ адзін крок насустрач пераходу ад словаў да рэальных дзеяньняў у падтрымку прыгнечанага народа Беларусі», -- заявіў сустаршыня Гэльсынскай Камісіі ЗША, рэспубліканец Крыстафер Сьміт, асноўны ініцыятар Акту. «Сёньня я настроены яшчэ больш аптымістычна, чым калі-небудзь: хутка мы сапраўды зможам сказаць народу Беларусі: мы з вамі ня толькі на словах, але таксама і ў дзеяньнях».

“Беларускі народ годны таго, каб жыць у грамадзтве, дзе паважаюцца дэмакратычныя прынцыпы й правы чалавека, а таксама вяршынствуе прынцып законнасьці”, - дадаў Сьміт. “Спадзяюся, што дадзены біль дапаможа пакласьці канец відавочным, няспынным і жахлівым парушэньням правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі і паслужыць каталізатарам спрашчэньня інтэграцыі Беларусі ў дэмакратычную Эўропу”.

Sen_John_McCain


“Беларускі народ нямала пацярпеў ад дыктатарў, як ў мінулым, так і зараз. Гэты народ заслугоўвае нашай падтрымкі па меры таго, як ён спрабуе скінуць з сябе цяжар мінулых гадоў на шляху да сапраўды незалежнага й дэмакратычнага грамадзтва”, -- адзначыў Сьміт.

congressman_Christopher_Smith


Адной з шматлікіх мэтаў Акту зьяўляецца падтрымка Злучанымі Штатамі змагароў за дэмакратыю й правы чалавека ў Беларусі, якія падвяргаюцца ганеньням з боку антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі. Падобная вэрсія Акту аб дэмакратыі ў Беларусі S.700 на дадзены момант знаходзіцца ў стадыі разгляду Сэнатам ЗША.

Senator_Ben_Nighthorse_Campbell


ДАВЕДКА:
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў пададзены Сэнату ЗША 25 сакавка сустаршынём Гэльсынскай Камісіі, сэнатарам Бэнам Найтхарсам Кэмпбэлам, а таксама сэнатарам Джозэфам Байдэнам. Суаўтарам дакумэнту таксама зьяўляецца сэнатар Джон МакКейн. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі складзены віцэ-прэзыдэнтам Камітэту па міжнародных зносінах Ніжняй палаты кангрэсу й прэзыдэнтам Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе амэрыканскім кангрэсмэнам Крыстаферам Сьмітам. 13 лютага 2003 году Крыстафер Сьміт зноў запусьціў юрыдычны механізм прыняцьця гэтага «Акту…» і зачытаў яго кангрэсмэнам. Меры ў падтрымку грамдзянскай супольнасьці ў Беларусі, уражваюць: у 2004-2005 гадах ЗША выдзяляюць 40 млн. даляраў незалежным грамадзкім сілам, яшчэ 5 млн. даляраў пойдзе на пашырэньне беларускага вяшчаньня радыёстанцыяў «Голас Амэрыкі» і «Свабода». У выпадку адмовы беларускіх уладаў спыніць перасьледы незалежных СМІ, расьсьледаваць выпадкі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і вызваліць усіх палітвязьняў, ЗША аб’явіць санкцыі супраць Беларусі. Для шэрагу беларускіх чыноўнікаў будзе закрыты доступ на тэрыторыю ЗША, забаронены стратэгічны экспарт у Беларусь і дзяржаўныя інвэстыцыі, а таксама прынятыя меры да скарачэньня фінансавай дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. «Акт…» таксама прадугледжвае агучваньньне экспарту Беларусьсю зброі ў краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм, і публікацыю зьвестак аб маёмасьці Лукашэнкі і ягонага атачэньня.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: