Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Армэнія не зьбіраецца далучацца да «саюзнай дзяржавы» 15:38, 04/04/2003
Пытаньне аб далучэньні Армэніі да “саюза” Расеі й Беларусі “не стаіць у замежнапалітычнай павестцы армянскай дзяржавы”. З такой заяваю, як перадае карэспандэнт “Росбалта” выступіла ў пятніцу прэс-сакратар МЗС Армэніі Дзюнік Агаджанян.
Нагадаем, што ў чацьвер дзяржсакратар “саюзнай дзяржавы” Павал Барадзін заявіў, што Расея і Беларусь выступаюць за далучэньне Армэніі да расейска-беларускага саюза. У 1998 годзе армянская арганізацыя “Расея-Беларусь-Армэнія” сабрала каля мільёна подпісаў у падтрымку далучэньня Армэніі да “саюзнай дзяржавы”.