Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьміцер Бандарэнка: У Беларусі складваецца рэвалюцыйная сытуацыя
12:21, 04/04/2003

Арганізатары Народнага маршу Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьіцер Бандарэнка і Леанід Малахаў вызваліліся з турмы ўсяго тыдзень таму. За арганізацыю акцыі пратэсту яны правялі 15 сутак у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Пра тое, чаму Народны марш стаў самай пасьпяховай акцыяй апазыцыі за апошнія некалькі гадоў, распавядае Зьміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97.

-- Ні адна з вясновых акцыяў пратэсту не атрымала такога рэзанансу як Народны марш. На Ваш погляд – чаму?

-- Гэтая акцыя была лепш падрыхтаваная. Дзякуючы яе сацыяльнай накіраванасьці, у яе падрыхтоўцы прынялі ўдзел самыя розныя структуры: аб’яднаньні прадпрымальнікаў, моладзевыя рухі, праваабарончыя грамадзянскія ініцыятывы, палітычныя партыі... І, магчыма, упершыню за многія гады апазыцыя падняла праблемы, якія востра хвалююць большасьць грамадзянаў краіны.

-- Існуе меркаваньне, што беларусы могуць аб’яднацца толькі вакол ідэі незалежнасьці, і напярэдадні Народнага маршу гучалі галасы, што сацыяльныя лёзунгі маюць другасную важкасьць. Ці так гэта?

-- Рэжым усталяваў манаполію на распаўсюд інфармацыі. Дзясяткі тысячаў “ідэалягічных змагароў” і псэўдажурналістаў прамываюць людзям мазгі. Мэтанакіравана перакручваецца гісторыя Беларусі, зьнішчаецца нацыянальная культура. Шмат гадоў унушалася, што галоўнае -- гэта “каўбаса”. А свабода і незалежнасьць – гэта штосьці трэцьцяснае. Але даўно ўжо вядома, што, калі няма свабоды, то і няма і “каўбасы”. Ці “каўбаса” ёсьць, але грошай на яе няма. Нацыянальная эліта павінна змагацца за незалежнасьць, не забываючыся на штодзённыя праблемы народа. Праз сацыяльныя акцыі мы можам прыцягнуць да Супраціву дыктатуры новых людзей. Напрыклад, мы бачым, як лідэры прадпрымальнікаў ператвараюцца ў фігуры нацыянальнага маштабу.

-- У рэзалюцыі ўдзельнікаў Народнага маршу гаварылася, што ў выпадку невыкананьня ўладамі патрабаваньняў, людзі пакідаюць за сабою права праводзіць акцыі пратэсту. Патрабаваньні па вялікім рахунку не выкананыя...

-- Вынікі ёсьць. Улады вымушаныя былі заявіць, што падвышэньне камунальнай платы сёлета ня будзе. Тыя сацыяльныя групы, якія змагаюцца за свае правы, жывуць лепей, чым тыя, хто не арганізаваны і не супраціўляецца. Сёньня самымі беднымі застаюцца беларускія сяляне. Нават заробкі ў 30-70 тысячаў многія атрымоўваюць з шматмесячнымі затрымкамі. У Менску заробкі значна большыя. І выплочваюцца яны рэгулярна. Бо менавіта ў сталіцы праходязць акцыі пратэсту. І як ні спрабуюць улады зламіць прадпрымальнікаў, ім гэта не ўдаецца, бо прадпрымальнікі сёньня – сіла. Яны мінімальна арганізаваныя і ўсьвядомілі неабходнасьць супраціву. І няхай у страйку прыняла ўдзел 100 тысячаў чалавек. Няхай у Менску на вуліцу выйшла некалькі тысячаў чалавек, але абсалютная большасьць беларусаў падтрымліваюць лёзунгі Народнага маршу. І не лічыцца з гэтым ужо нельга.

-- Ці можаце Вы спрагназаваць разьвіцьцё сытуацыі ў краіне?

-- Паспрабую. У краіне сёньня крызыс перавытворчасьці. Не клясычны, а зь беларускай спэцыфікай. Склады забітыя таварамі нізкая якасьці, але ў насельніцтва няма грошай, каб набыць нават іх. У рэгіёнах гандлярам забаронена набываць небеларускія тавары. А дзе-небудзь і нават нельга набыць прадукты, вырабленыя ў іншай вобласьці ці раёне. Як прызнаўся сам Лукашэнка, эканамічнае стновішча ў Беларусі – самае цяжкае за ўвесь час кіраваньня. Неверагоднымі тэмпамі расьце злачыннасьць. Прычына – агалечваньне працоўных і неўладкаванасьць моладзі. Каб неяк утрымаць сытуацыю на плаву, рэжым паспрабуе зрабіць больш жорсткім кантроль літаральна за ўсім. Але коўдра пачынае трэскацца, і сацыяльныя выбухі непазьбежныя. Таксама, зрэшты, як і непазьбежнае ўмацаваньне рэпрэсіяў. На мой погляд, у Беларусі складваецца рэвалюцыйная сытуацыя, калі “вярхі ня могуць, а нізы не жадаюць”...

-- Ці магчымае доўгачасовае аб’яднаньне беларускіх дэмакратычных сілаў? І што для гэтага неабходна?

-- Насамрэч рэальных дэмакратычных цэнтраў ня так ужо і шмат, і іх аб’яднаньне сапраўды адбудзецца, хаця і не ў бліжэйшы час. Але ўсім ужо зразумела, што простага аб’яднаньня недастаткова. Неабходная трансфармацыя апазыцыі. Павінны прыйсьці новыя людзі. Павінна нарадзіцца новая сіла. Старыя партыйныя падыходы сёньня не працуюць. Ва ўмовах дыктатуры апазыцыя ня можа перамагчы проста так. Павінны быць умовы для такой перамогі. Шанцы зьмяніць сытуацыю былі ў 1996, 1999, 2001 гадах, але яны не выкарыстоўваліся. Магчымасьць даць рашучы бой уладзе мы атрымаем у 2004 годзе ў час выбараў. Спадзяюся, вы разумееце, што гэта будзе ня толькі выбарчая барацьба. Лукашэнка будзе спрабаваць правесьці рэферэндум па падаўжэньні сваіх паўнамоцтваў да гэтага тэрміну. Значыць, мы павінны быць гатовымі і да гэтага. Рэйтынг падтрымкі дыктатара вельмі нізкі. Пратэстныя настроі ў грамадзтве растуць. Іх разьлік – толькі на фальсыфікацыю. Але калі колькасьць незадаволеных пераадолее нейкую крытычную рысу, утрымацца ва ўладзе ўдаецца ўжо не кожнаму.

-- Кажуць, што ў нашай краіне кожны апазыцыйны палітык проста абавязаны пасядзець у турме…

-- «Пасадка» – не самамэта, аднак, без арыштаў не атрымоўваецца. У мяне гэта ўжо чацьвёртае знаходжаньне на Акресьціна. Гэта несапраўдная турма, хаця ўмовы там дастакова цяжкія. Кожны народ, калі пажадае стаць свабодным, павінен прайсьці шлях да свабоды, а гэта і арышты, і зьбіцьцё, і застрашэньні. Нічога ня зробіш – мы апошнія ў Эўропе жывем пры дыктатуры. Але закон зьнікненьня дыктатураў у сьвеце дзейнічае так няўхільна, як і закон усясьветнага прыцягненьня.

-- Чаго Вам больш за ўсё хацелася, калі вы сядзелі ў турме? Што дапамагала вынесьці гэтае выпрабаваньне?

-- Хацелася сьвежага паветра, бо нікога на шпацыр ня водзяць, нармальнай вэнтыляцыі няма. Улада мае грошы, каб усталяваць там відэакамеры схаванага назіраньня, а на нармальную вэнтыляцыю, ад адсутнасьці якой пакутуюць і міліцыянты, сродкаў няма. Неверагодна важная падтрымка з волі. Мы атрымовалі газэты і бачылі, што на гэты раз яна была проста фантастычнай. Калі выйшлі, сябры адкрылі нам усе лісты падтрымкі, якія прыйшлі з усяго сьвету. Я чытаў іх некалькі гадзінаў. Я зразумеў, колькі ў Беларусі сяброў і колькі беларусаў, дзе б яны сёньня не знаходзіліся, мараць пра агульную перамогу. А калі столькі людзей жадаюць аднаго і таго ж, гэта абавязкова ажыцьцявіцца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: