Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Двух апазыцыянэраў спынілі перасьледаваць па суду
11:07, 04/04/2003

Суд Барысаўскага раёну й гораду Барысава спыніў адміністратыўную вытворчасьць адносна старшыні мясцовай арганізацыі партыі БНФ Анатоля Аскеркі і актывіста свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Мікалая Віторскага. Такое рашэньне суд прыняў 2 красавіка.

Аскерка і Віторскі абвінавачваліся ў парушэньні артыкула 167 Кодэксу аб адміністратыўна-прававых парушэньнях – за ўдзел і выступы на несанкцыянаваным мітынгу, які прайшоў у Барысаве 12 сакавіка ў рамках акцыі “Народны марш”, перадае БелаПАН. Сьведкам з боку міліцыі ў судзе выступіў намесьнік начальніка аддзелу ГАУС па грамадзкай бясьпецы Ігар Белы. Паводле яго, супрацоўнікі міліцыі ня сталі затрымліваць удзельнікаў акцыі ў той самы дзень, бо баяліся варожай рэакцыі з боку мітынгоўцаў. Пратаколы на дзеяньні падсудных былі складзеныя міліцыяй 19 сакавіка, прычым меркавалася, што менавіта Аскерка і Віторскі былі арганізатарамі несанкцыянаванага мітынгу. Аднак суд прыняў на ўвагу наступныя абставіны. Па-першае, міліцыя не даказала факт арганізацыі публічнага мерапрыемства Анатолем Аскеркам і Мікалаем Віторскім, якія заявілі, што ня ведалі аб несанкцыянаваным характары акцыі. Па-другое, у час сваіх выступаў на мітынгу абвінавачаныя не карысталіся гукаўзмацняльнай тэхнікай, не трымалі ў рукох плякатаў і атрыбутыкі такога кшталту. Гэта пацьвердзіла сьведка – карэспандэнт газэты “Кур’ер” Алена Аўтушка. У выніку судзьдзя Леанід Пухавы заявіў, што суд ня бачыць прызнакаў правапарушэньня ў дзеяньнях Анатоля Аскеркі й Мікалая Віторскага і спыняе адміністратыўную вытворчасьць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: