Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ваенныя сувязі паміж Кітаем і Беларусьсю 11:07, 04/04/2003
Ваенныя сувязі паміж Кітаем і Беларусьсю -- важны складнік двухбаковых зносінаў. Пра гэта заявіў міністар абароны КНР Цао Ганчуань пры сустрэчы з начальнікам генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны генэрал-лейтынантам Сяргеем Гурулевым, які знаходзіцца зь візытам у гэтай краіне.
Як паведамляе “Сіньхуа”, Цао Ганчуань адзначыў, што, дзякуючы сумесным намаганьням абодвух бакоў, кітайска-беларускія ваенныя зносіны ў новых гістарычных умовах атрымалі далейшае разьвіцьцё. Ён выказаў надзею на тое, што ў цяперашняй складанай і зьменлівай міжнароднай абстаноўцы падтрыманьне доўгатэрміновых і стабільных кітайска-беларускіх адсносінах сяброўства і ўсебаковае супрацоўніцтва, якія базуюцца на высокім даверы і ўзаемадзеяньні, адпавядаюць карэнным інтарэсам народаў дзьвюх краінаў і дзейнічаюць захаваньню міра й стабільнасьці ў глябальным і рэгіянальным маштабах.
Сяргей Гурулёў заявіў пра гатоўнасьць рашуча праводзіць палітыку аднаго Кітаю і падтрымліваць вялікую справу аб’яднаньня Кітаю і выказаў надзею на далейшае ўмацаваньне ваенных сувязяў паміж дзьвюма краінамі ў новы пэрыяд.