Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС лічыць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША «залішне палітызаваным» 11:10, 04/04/2003
Агучаны днямі даклад дзярждэпартамэнту ЗША аб правох чалавека ў Беларусі за 2002 год у МЗС Беларусі ўспрымаюць “як залішне палітызаваны”, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Паводле яго, гэта “недапушчальна, бо міжнародныя нормы патрабуюць таго, каб пытаньне правоў чалавека разглядалася асобна ад палітычных аспэктаў ва ўзаемаадносінах дзьвюх краінаў”.
У дакладзе, які амэрыканскае замежнапалітычнае ведамства рыхтуе штогод, падаецца шэраг канкрэтных фактаў, датычных парушэньняў у Беларусі правоў і свабодаў грамадзянаў у 2002 годзе. У ім, у прыватнасьці, канстатуецца, што сытуацыя з правамі чалавека за мінулы год у рэспубліцы пагоршылася, нагадвае БелаПАН.
Як паведаміў прэс-сакратар, беларускі МЗС на дадзены час знаёміцца з гэтым дакладам. Справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША накіраваная ў іншыя міністэрствы й ведамствы Рэспублікі Беларусь, каб, паводле А.Савіных, “даць адпаведную прававую ацэнку фактам з гэтага дакладу”.