Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенская міліцыя ўмешваецца ў працу газэты 11:10, 04/04/2003
За публікацыю інфармацыі з афіцыйных прэс-рэлізаў КДБ і УУС, журналіста гарадзенскай недзяржаўнай газэты “Биржа информации” Зьмітра Ягорава абвінавачваюць у раскрыцьці таямніцы сьледзтва. Ліст з патрабаваньнем зьявіцца ў кіраўніцтва Сьледчага камітэту УУС Гарадзенскай вобласьці, падпісанае сьледчым Канстанцінам Сергеем, быў учора атрыманы рэдактарам газэты Аленай Раўбецкай.
-- Я ўспрымаю гэты ліст, як сьведчаньне прававой бязграматнасьці нашых сьледчых, -- пракамэнтаваў дадзены факт газэце “Пагоня” рэдактар “Біржы інфармацыі”.
Сьледчы Сергей патрабуе даслаць яму пэрсанальныя дадзеныя карэспандэнта Зьмітра Ягорава, а таксама зьвесткі, ці мае газэта пісьмовы дазвол сьледзтва на публікацыю дадзеных дазнаньня. Акрамя таго, пад пагрозаю штрафаў, сьледчы патрабуе асабістай яўкі Зьмітра Ягорава ў Сьледчы камітэт.
У тэлефоннай размове з сьледчым Алена Раўбецкая заявіла, што журналіст зьявіцца ў камітэт толькі пасьля таго, як атрымае афіцыйную позву. Больш таго, рэдактар накіравала сьледчаму ліст, у якім папярэдзіла яго аб крымінальнай адказнасьці за ўмяшальніцтва ў справы газэты.