Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыбывае міністар абароны Расеі 11:05, 04/04/2003, РІА `Новости`
Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў выляцеў у Менск для ўдзелу ў сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі й Расеі. У цэнтры павесткі дня -- абмеркаваньне першачарговых нарматыўных актаў у сфэры ваеннай інтэграцыі дзьвюх краінаў.
Перад пачаткам калегіі міністры абароны Беларусі й Расеі Леанід Мальцаў і Сяргей Іваноў правядуць закрытую двухбаковую сустрэчу. Чакаецца таксама, што кіраўніка расейскага ваеннага ведамства прыме кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
На паседжаньні плянуецца разгледзіць праект канцэпцыі Асноваў заканадаўства “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”, а таксама праекты першапачатковых нарматыўных прававых актаў саюзнае дзяржавы ў сфэры абароны, вайсковай службы й сацыяльнай абароны вайскоўцаў. Сумесныя Калегіі міністэрства абароны Расеі й Беларусі праводзяцца пачаргова ў сталіцы кожнай з саюзнай дзяржавы. Папярэдняе паседжаньне адбылося 18 кастрычніка 2002 году ў Маскве. На ім разглядаліся праекты праграмаў, накіраваных на далейшае разьвіцьцё расейска-беларускага й ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўмацаваньне абароназдольнасьці "саюзнай дзяржавы”, у тым ліку па стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА, паведамляе РІА “Новости”.