Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генадзь Карпенка: жыў адкрыта, годна, мужна
14:56, 04/04/2003

6 красавіка спаўняецца чатыры гады з дня сьмерці Генадзя Дзьмітрыевіча Карпенкі -- вiцэ-сьпiкера Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня, доктара тэхнiчных навук, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, акадэмiка Мiжнароднай акадэмii навук Эўразii. У лютым 1998 году Генадзь Карпенка ўзначалiў Нацыянальны выканаўчы камiтэт, створаны беларускай апазыцыяй. Генадзь Дзьмiтрыевiч мог скласьцi рэальную канкурэнцыю дзеючай уладзе i стаць прэзыдэнтам Беларусi ў 2001 годзе, але раптоўна памёр 6 красавiка 1999 года пры нявысьветленых абставiнах. У гэты дзень дэпутаты Вярхоўнага Савету, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, знаёмыя й блізкія ўскладуць кветкі на ягоную магілу на Маскоўскіх могілках. А з 12.00 да 13.00 6 красавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы неабыякавыя людзі стануць у ланцуг памяці, каб сказаць: «Мы помнім Вас, Генадзь Дзьмітрыевіч! Мы верим, што загадка Вашай сьмерці будзе раскрытая! Мы працягваем тое, за што змагаўся Генадзь Карпенка!»

«Ён жыў прыгожа. Адкрыта, годна, мужна. Любiў, цанiў i паважаў людзей. Даражыў сяброўствам. Быў сумленны ва ўсiм i з усiмi. Нiколi не здраджваў сваiм прынцыпам, поглядам, перакананьням. Не прыкiдваўся, не крывадушнiчаў, казаў праўду ў вочы, якой бы горкай яна нi была. Любiў сваю краiну i свой народ, верыў у будучыню i працаваў дзеля яе, не шкадуючы сiлаў i здароўя. Ён заслужыў вялiкую любоў i павагу многiх людзей. I -- нянавiсьць розных "рвачей и выжиг", схiляцца перад якiмi ён не хацеў i не ўмеў... Ягоная сьмерць была надта патрэбная ўладзе ў той момант. Я ўпэўненая -- забiлi яго, забiлi...». Гэта словы Людмiлы Пiлiпаўны Карпенкі, удавы Генадзя Дзьмiтрыевiча i кіраўніка Фонду ягонага iменi. У студзенi 2002 года яна, ратуючыся ад пераследу беларускiх спэцслужбаў за актыўную грамадзкую дзейнасьць, разам зь сям`ёй папрасiла палiтычнага прытулку ў Нямеччыне.

“Народная воля” апублікавала ў сёньняшнім нумары інтэрвію з маці Генадзя Карпенкі – Верай Міхайлаўнай Розум. Размаўляць зь Верай Міхайлаўнай адначасова лёкка і цяжка. Лёкка таму, што гэта сталая жанчына (лічы, восем дзесяцігодзьдзяў за плячыма!” – вельмі адкрытая жанчына, якая цікавіцца ўсім, што адбываецца ў краіне і сьвеце. Яна ад коркі да коркі чытае газэты і выдатна разьбіраецца, што да чаго. І калі даведаецца, напрыклад, што нейкі чыноўнік кіраўніком дзяржавы прызначаны прыглядаць, напрыклад, за сталіцай, то камэнтуе гэта прыкладна так: “Ведаю я яго! Ён дырэктарам быў на такім-та заводзе – там усё так да рэшты развалілі. Ну, ён зараз нам накантралюе!” А цяжка таму, што заўсёды памятаеш, колькі выпрабаваньняў выпала на яе долю: яна яшчэ вучылася ў самалявіцкай школе, калі бацька, просты будаўнік, загінуў у сталінскай мясарубцы; пасьля вайна, падпольле, здрадніцтва і гестапаўская турма, рабства ў акупаванай нацыстамі Францыі і ў самой Нямеччыне. А пасьляваенныя гады: барацьба зь цяжкой хваробаю, галеча, запозьненая рэабілітацыя бацькі...Муж-франтавік, хаця і таксама хварэў, дажыў да 81 года – і мог бы, упэўненая Вера Міхайлаўна, пражыць яшчэ, калі б не раптоўная сьмерць сына – ён сышоў праз некалькі месяцаў пасьля сьмерці сына...

Размова нібыта і клеецца, дый увесь час неяк скоча з тэмы на тэму. Трэба ж усё ж такі зразумець маці, якя перажыла свайго сына....

--А вось мяне цікавіць, -- кажа Вера Міхайлаўна, - чаму Шушкевічу налічылі 3 тысячы рублёў пэнсіі? Такой у нікога зараз няма! – і сама сабе адказвае: --Лукашэнка яму помсьціць. А Людцы (Людміле Філіпаўне, удаве Г.Д,Карпенкі) ён што нарабіў? Ціснулі на яе, працаваць не давалі...А ён пасьля выступае: “Я ей помог! Она пришла ко мне -- не было в чем хоронить Геннадия Дмитриевича”. А слушна Люда напісала яму: маўляў, што ж вы за прэзыдэнт і што гэта за краіна, дзе доктара навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук няма ў чым пахаваць! Памятаеце, яна яшчэ тады на “Дынама” белыя тапкі набыла і паслала?

Я Гене заўсёды казала: кідай усё і зьяжджай за мяжу! Не дасьць табе Лукашэнка працаваць, ён прыбярэ цябе! І бацька яму гэта казаў. Ён ня слухаў – вось так і прыбралі...За месяц да сьмерці ён разам з унукам Дзімкам прыяжджаў павіншаваць мяне з 8 Сакавіка. Я сказала яму тады: “Заб’юць цябе, Гена!”, а ён кажа: “Ну і няхай, мама! Трэба краіну выводзіць..” А я сказала: “Ты яе ня выведзеш”. А ён: “За мяжу не паеду!” Гена быў, як і я, -- шчыры, заўсёды праўду ў вочы казаў. Дабрадушны, -- сьлёзы не даюць Веры Міхайлаўне казаць; праз хвіліну ўзяла сябе ў рукуі працягвае: -- Многія яго папярэджвалі, тэлефанавалі. І нагул, калі Гена яшчэ на першыя выбары ў Вярхоўны Савет ішоў, і я, і бацька асабліва, і ўсе родзічы супраць былі, ды ён не паслухаў. Вось і ў Маладэчна зьяжджаў -- мы зь ім шмат сварыліся: адзін, без сям’і паехаў! Ён казаў, што завод парашковай металюргіі зусім разваліўся, начальства вельмі просіць яго дапамагчы! І ён жа ж ўзьняў той завод!

А памятаеце, калі Гена зьняў сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта? Ну тых, першых, у 94-ым? Я тады, бывала, як пайду кудысьці, на тую Камароўку, напрыклад, дык і чую, што разумныя людзі – а яны мяне ж ня ведаюць -- кажуць: “І чаго гэты хлопец, такі талковы, зьняўся з выбараў? Зараз і выбіраць няма каго!” Я пасьля ў сына запытала? “Гена, навошта ты гэгэта зрабіў? Вельмі многія б за цябе прагаласавалі б!” Ён адказаў: “Мама, усё безсэнсоўна: ужо бюлетэні папярэдне рыхтуюць!” Я яму на гэта сказала, што трэба было стаяць на сваім і давесьці справу да канца. Вось, напрыклад, што са мною было -- ужо пасьля вайны, як вярнулася зь Нямеччыны, яны сталі вербаваць у таемныя агенты дзяржбясьпекі. Выклікалі мяне, выклікалі, а я ім заявіла: “Хопіць! Зь дзяржаваю гуляць не жадаю!” А яны на мяне – лаяцца! І некалькі разоў яшчэ выклікалі, нават калі ў мяне ўжо дзіцёнак нарадзіўся. Так нават зарам зь ім па вечарох па іх выкліку прыходзіла! І дапытвалі, і ўпрошвалі і страшылі, і грошы абяцалі. А я – катэгарычна: “Хлусьня на людзей пісаць і саджаць іх за краты не буду!” Я партызанам дапамагала і мэдыкамэнтамі, і зьвесткамі з раённай управы. А на КДБ працаваць так і не стала! Ну, яны ад мяне і адчапіліся.. А ўвогуле гэтая зараза распаўсюдзілася паўсюль, і вывесьці яе вельмі цяжка.

Все говорят, что я еще как-то держусь, рассуждаю. Ведь не один Гена такой был. Вон сколько политиков уничтожили!.. А Юра Захаренко? Я же его знала. Его матери сейчас тоже ведь тяжело. У нее есть еще дети? Говорите, был еще сын, да погиб? Ой-ой!.. И Витю Гончара я знала. У его матери хоть другие дети остались...

Усе кажуць, што яшчэ неяк трымаюся, разважаю. Бо не адзін Гена такі быў. Вунь колькі палітыкаў зьнішчылі! ..А Юра Захаранка? Я ж яго ведала. Яго маці і зараз цяжка. У яе ёсьць яшчэ дзеці? Кажаце, быў яшчэ сын, ды загінуў? Ай-ай! І Віцю Ганчара я ведала. У ягонай маці хоць іншыя дзеці засталіся...

І што ж, нашыя людзі і ў трэці раз такога прэзыдэнта абяруць?!

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: