Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да пасяўной не гатова 2,5 тысячаў трактараў 11:28, 04/04/2003
У сёлетнюю вясновую пасяўную ў Беларусі будзе ўдзельнічаць 63 тысячы трактараў розных марак. Зь іх гатовыя да працы каля 55 тысячаў. І хаця гэта болей, чым у папярэднія гады, тым не менш, выклікае закляпочанасьць тое, што з 14 тысячаў трактараў, на якія, дарэчы, кладзецца асноўная нагрузка, 2,5 тысячы яшчэ не гатовы да працы.
Камэнтуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА гэты факт, начальнік аддзелу тэхнічнай палітыкі Дэпартамэнту механізацыі Мінсельгасхарчу Ўладзімер Кулька адзначыў, што на прамысловых прадпрыемствах краіны набралася нямала неадрамантаваных рухавікоў. Больш за 360 зь іх прызначаныя для электранасычаных трактараў. Аднак яны, нягледзячы на тое, што ўжо пачаліся працы ў полі, не запатрабаваныя. Больш за 100 рухавікоў неабходна забраць гаспадаркам Віцебшчыны, каля 90 штук не выкупілі прадпрыемствы Гомельшчыны. На дадзены час кіраўнікі рэгіёнаў вышукваюць сродкі, каб тэрмінова разьлічыцца з рамонтнікамі і падрыхтаваць тэхніку да выхаду ў поле. Дарэчы, сродкі на гэтыя мэты ў абласных мэтавых фондах стабілізацыі эканомікі вытворцаў сельгаспрадукцыі й харчаваньня прадугледжаныя. Разам з тым, адзначыў спэцыяліст, у тых раёнах, дзе ўжо пачалі дзейнічаць новыя структуры – міждзяржаўныя аграсэрвісы, рамонт тэхнікі ідзе заўважна хутчэй і пытаньні аплаты вырашаюцца больш апэратыўна.