Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэйтынг Лукашэнкі не падымаецца «вышэй калена»
11:13, 04/04/2003

“За каго б вы аддалі свой голас, калі б сёньня ў Беларусі праходзілі прэзыдэнцкія выбары?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Мнску сацыёлягі службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у час апытаньня, праведзенага 28-30 сакавіка сёлетняга году. Было апытана 500 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. Ім прапаноўвалася самім запісаць у анкету кандыдатуру магчымага прэзыдэнта. Толькі 12% рэспандэнтаў заявілі, што гатовыя аддаць свае галасы Аляксандру Лукашэнку (для параўнаньня: у лістападзе 2002 году такіх налічвалася 10%).

1% апытаных прапанавалі кандыдатуру Ўладзімера Ганчарыка – былога старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах. І каля 1% выбарцаў гатовыя прагаласаваць за лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча.

Кандыдатуры іншых магчымых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў анкету запісваліся радзей. Па 10% апытаных менчукоў ў выпадку прэзыдэнцкіх выбараў гатовыя прагаласаваць супраць усіх кандыдатаў ці ўвогуле не ісьці на выбары. 3 адсоткі рэспандэнтаў пайшлі б на выбары з мэтай сапсаваць бюлетэнь. Большасьць выбарцаў (61%) ня далі зьмястоўных адказаў на прапанаванае пытаньне.

Для параўнаньня: рэйтынг даверу прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, паводле дадзеных сакавіцкага экспрэс-апытаньня Ўсерасейскага цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі, праведзенага сярод гараджанаў Расеі, склаў 15%. А рэйтынг ухваленьня ягонай дзейнасьці – 75%.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: