Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Закон не дае свабоды
15:54, 04/04/2003, Алесь Хмяльніцкі, Радые Рацыя, фота IREX/Promedia

Прадстаўнікі рэлігійных супольнасьцяў Беларусі не знаходзяць станоўчых момантаў у прынятым летась "Законе аб свабодзе веравызнаньня ды рэлігійных арганізацыях". Практыка яго выкарыстаньня сьведчыць, што ён не нясе новых момантаў, а толькі кансэрвуе асобныя дрэнныя зьявы ў рэлігійным жыцьці апошніх гадоў. Такія высновы гучалі падчас прэс-клюбу "Узаемаадносіны царквы й дзяржавы", праведзеным 2 красавіка ў Менску.

"Закон замацаваў ня лепшыя моманты, якія існавалі раней, у стасунках дзяржавы ды рэлігійных аб`яднаньняў", - заявіла падчас прэсавага клюбу юрыст Дзіна Шаўцова. Практыка дзеяньня зьменаў і дадаткаў у "Закон аб свабодзе веравызнаньня ды рэлігійных арганізацыях" паказала, што фактычна ён вядзе да абмежаваньня праваздольнасьці. Арганізацыя, якая не атрымала статус юрыдычнай асобы (а для дзейнасьці патрэбы ў гэтым няма) ня можа запрасіць да сябе замежнага пастыра, ня можа стварыць духоўную ўстанову, ня можа зарэгістраваць свой сродак масавай інфармацыі.

Па словах Дзіны Шаўцовай, узьнікла праблема двайных стандартаў. Рэлігійныя супольнасьці ня могуць заклікаць да адказнасьці за распальваньне рэлігійнай варожасьці ды зьнявагу гонару й годнасьці. Так было да прыкладу, са стужкай "Экспансія", у негатыўным сьвятле ў якой паказаныя асобныя рэлігійныя супольнасьці. Калі апошнія зьвярталіся ў пракуратуру ці дзяржкамдрук, гэтыя звароты накіроўвалі ў Дзяржкамітэт па справах рэлігіяў й нацыянальнасьцяў. Ён ня мог даць адмоўнае заключэньне, паколькі ягоныя экспэрты самі бралі ўдзел у стужцы. Зь іншага боку, рэдактара выданьня адной рэлігійнай арганізацыі папярэдзілі за распальваньне рэлігійнай варожасьці за крытычны погляд на дагматы адной з цэркваў.

Крытыку рэлігійных аб`яднаньняў выклікае працэдура правядзеньня рэлігійнай экспэртызы, кажа Дзіна Шаўцова:

-- Правядзеньне рэлігійнай экспэртызы прадугледжанае ў тым выпадку, калі рэгіструюць арганізацыю, якая спавядае веру, раней не вядомую на тэрыторыі Беларусі. У Статуце Экспэртнай рады пазначана, што пад экспэртызу падпадаюць дакумэнты тых рэлігійных арганізацыяў, якія рэгіструюцца без уваходжаньня ў нейкае зарэгістраванае рэлігійнае аб`яднаньне. Мы атрымліваем сытуацыю, калі любая супольнасьць хрысьціянаў-баптыстаў, калі яна ня будзе ўваходзіць у які-небудзь зьвяз, не атрымае пячатку, нягледзячы на тое, што яна спавядае веру, вядомую нашаму Камітэту па справах рэлігій ды нацыянальнасьцяў. Гэтай супольнасьці патрэбна будзе абавязкова праходзіць экспэртызу, а мэтодыка яе правядзеньня ды вынікі такія, што аспрэчваць іх дастаткова складана ў выпадку, калі дзяржава захоча абмежаваць дзейнасьць такіх арганізацыяў.

Прадстаўнік Дзяржкамітэту ў справах рэлігіяў Аляксандар Калінаў ня змог адказаць на пытаньне, як хутка будзе падпісаная дамова між дзяржавай ды Беларускім патрыярхатам Рускай праваслаўнай царквы і зазначыў, што тэрміновасьці ў гэтым ня бачыць. Дарэчы, праваслаўную царкву зьмены й дадаткі ў "Закон аб свабодзе веравызнаньня" задавальняюць, - паведаміў рэфэрэнт Менскай эпархіальнай управы Андрэй Алешка.

- Царква - гэта фактар стабільнасьці ў грамадзтве. Прыняты варыянт Закону аб свабодзе веравызнаньня - гэта новы крок у стабілізацыі канфэсійнай сытуацыі ў Беларусі, у супрацы канфэсіяў, у разьвіцьці любых канфэсіяў нашага грамадзтва. Мы лічым, што гэты закон набліжае беларускае заканадаўства да агульнапрынятых міжнародных нормаў.

Між тым, на стадыі прыняцьця памянёны закон выклікаў шмат крытыкі ды заўвагаў як у Беларусі, гэтак і ў сьвеце. Крытыка закону пададзеная і ў Справаздачы аб правох чалавека за 2002 год, пададзенай Бюро па дэмакратызацыі, правох чалавека ды працы Дзярждэпартамэнту ЗША.

Між тым, як падаюць навукоўцы ды сацыёлягі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, рэлігійныя супольнасьці Беларусі павялічваюцца колькасна. Дынаміка апошніх 5-6 год сьведчыць пра колькасны рост пратэстанцкіх супольнасьцяў на 5%, ды зьмяншэньне колькасьці каталіцкіх вернікаў на 2% ды праваслаўных на 7%. Нягледзячы на шматразовыя заявы пра традыцыйнасьць праваслаўя на Беларусі, ягоны рэйтынг падае. Верагодна, новыя рычагі ўплыву праваслаўная царква спадзяецца атрымаць праз падпісанне дамовы зь дзяржавай.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: