Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку нагадваюць пра лёс Мілошавіча і Чаўшэску
15:39, 04/04/2003

Амерыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт пракамэнтаваў Радыё Свабода разгляд законапраекту “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” ў Камітэце міжнародных справаў палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША:

-- Добрая вестка пра праходжаньне гэтага законапраекту ў камітэце. Мы зрабілі вялікі крок і спадзяемся, што гэта дасьць дапамогу і падтрымку тым, хто адстойвае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Я спадзяюся, што гэта дапаможа разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і прывядзе да перамогі дэмакратыі ў Беларусі. Гэта - адзін з крокаў, каб дапамагчы гэтаму.

Лукашэнка мусіць зразумець, што час дыктатураў скончыўся. Пра гэта сьведчыць лёс Мілошавіча ў Сэрбіі і Чаўшэску ў Румыніі. Пакуль Лукашэнка па-ранейшаму працягвае ўтрымліваць уладу і падаўляць сваіх грамадзянаў, але я спадзяюся, што ён пачне рухацца ў накірунку рэформаў. Гэта адбылося ў Паўднёваафрыканскай рэспубліцы, дзе тыя, хто кіраваў рэжымам апартэіду, убачылі, што перамены неабходныя.

Я заклікаю Лукашэнку - спыніце рэпрэсіі, па-сапраўднаму дасьледуйце справы зьніклых апазыцыйных палітыкаў, дазвольце адбыцца свабодным і справядлівым выбарам. Альбо ваш лёс будзе такі самы, як у Мілошавіча.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: