Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адчай рабочых 15:31, 04/04/2003, Віктар Андрэеў, «Народная воля»
Пасьля штотыднёвых цэхавых страйкаў на АТ “Орша”, якое спэцыялізуецца на выпуску швачных машынак, спынілі працу ўсе цэхі й службы прадпрыемства. Работнікі выйшлі да адміністратыўнага будынка з плякатамі й патрабаваньнямі выплаціць заробную плату за апошнія тры месяцы.
2 красавіка 12 гадоў таму рабочыя гэтага прадпрыемства ўдзельнічалі ў блякадзе чыгункі ў Воршы. Сёньня зноў гучаць заклікі паўтарыць падзеі 1991 году.
Становішча на заводзе катастрафічнае. Тут працуе 1950 чалавек. Перад мясцовымі выбарамі работнікам выплацілі заробак за сьнежань леташнега году і памянялі дырэктара, які абяцаў выправіць становішча. Але абстаноўка накалялася яшчэ болей. Больш за дзьвесьце работнікаў падалі зыскі ў суд аб выплаце адпускных, якіх ня могуць дачакацца амаль дзевяць месяцаў. Суд прыняў рашэньне на карысьць істцаў, але рашэньне не выконваецца з-за адсутнасьці грошай.
Прыступаць да працы ў бліжэйшы час пакуль ніхто не зьбіраецца, але і пляна дзеяньняў таксама няма.