Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тыраны зьнікаюць, а народы застаюцца
13:40, 04/04/2003

Каардынатар моладзевага руху ЗУБР Уладзімер Кобец упэўнены, што, учорашнія арышты актывістаў ЗУБРа пасьля акцыі каля сьценаў амбасады ЗША ў Менску – плявок у твар міжнароднай грамадзкасьці з боку рэжыму Лукашэнкі. «Рэжым Лукашэнкі яшчэ раз плюнуў у твар міжнароднай супольнасьці і ўласнаму народу, які падчас другой сусьветнай вайны змагаўся з гітлераўскім фашызмам разам з народам амэрыканскім. Беларускі рэжым яскрава паказаў, на чыім ён баку, і якім ён бачыць будучыню нашай краіны. Але беларускі народ ня ўдасца падмануць. Мы ведаем, хто наш сябар, а хто не. Тыраны зьнікаюць, а народы застаюцца. Мы разам з Амэрыкай і з усёй антыхусэйнаўскай кааліцыяй», - заявіў Уладзімер Кобец у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі. Навошта патрэбная была акцыя ў падтрымку Амэрыкі? З гэтага пытаньня мы пачалі сваё інтэрвію з моладзевым лідэрам.

-- Сваёй падтрымкай Садама Хусэйна рэжым Лукашэнкі фактычна ўзяў у закладнікі 10-мільённы беларускі народ. Беларусь – адзіная краіна ва Усходняй Эўропе, кіраўніцтва якой адкрыта і нахабна выступае ў падтрымку Хусэйна і супраць міжнароднай кааліцыі, а гэта значыць і супраць нашых суседзяў, чые жаўнеры поруч з амэрыканскімі дэсантнікамі зараз вызваляюць Ірак ад адной з самых крывавых дыктатураў у сьвеце.

Актывісты Руху “Зубр” прыйшлі да сьценаў амбасады ЗША, каб выказаць сваю падтрымку гэтай краіне, чые жаўнеры сёньня ахвяруюць уласнымі жыцьцямі за свабоду народаў Іраку.

Падчас другой сусьветнай вайны Амэрыка была нашым хаўрусьнікам па антыгітлераўскай кааліцыі. Разам мы перамаглі Адольфа Гітлера й ягоны фашызм. Сёньня 48 краінаў сьвету аб’ядналіся ў кааліцыю супраць Хусэйна. Трэба ўзгадаць усе злачынствы, што ўчыніў гэты рэжым. Гэта й крывавыя войны з Іранам, Кувэйтам, ужываньне хімічнай зброі супраць вольналюбівага курдзкага народу, крывавае падаўленьне паўстаньня шыітаў на поўдні Іраку.

-- Аднак да гэтага каля сьценаў амбасады ЗША праходзілі іншыя мітынгі?

-- Цягам апошніх тыдняў па тэлевізіі нам шмат разоў паказвалі розных маргіналаў, што дэманстравалі пад сьценамі амэрыканскай амбасады сваю падтрымку Хусэйна. Іх ніхто не чапаў і ў турму не саджаў. Трэцяга красавіка большасьць з тых, хто прыйшоў падтрымаць Амэрыку былі гвалтоўна захоплены супрацоўнікамі міліцыі. Маладых людзей, як нейкіх злачынцаў, на працягу некалькіх гадзін трымалі ў пастарунку, здымалі на відэа, бралі адбіткі пальцаў. Затым нас пацягнулі ў суд, які мусіў вызначыць, колькі ў лукашэнкавай Беларусі каштуе салідарнасьць з народам Амэрыкі. Кошт аказаўся такім – салідарнасьць прызнаная незаконнай, вырак судзьдзі – два папярэджаньні (я і Леанід Навіцкі) і 10 сутак халоднага карцэру 19-гадовай актывістцы “Зубра” Любе Кучынскай. Працэс над Тацянай Елавой адкладзены і мусіць адбыцца днямі. Быццам нейкі “трафей” - супрацоўнікі міліцыі адмовіліся вяртаць актывістам “Зубру” амэрыканскі зорна-паласаты сьцяг, які побач з беларускім бел-чырвона-белым лунаў удзень над зубраўскім пікетам.

Такім чынам рэжым Лукашэнкі яшчэ раз плюнуў у твар міжнароднай супольнасьці і ўласнаму народу, які падчас другой сусьветнай вайны змагаўся з гітлераўскім фашызмам разам з народам амэрыканскім. Беларускі рэжым яскрава паказаў, на чыім ён баку і як ён бачыць будучыню нашай краіны. Але беларускі народ ня ўдасца падмануць. Мы ведаем, хто наш сябар, а хто не. Тыраны зьнікаюць, а народы застаюцца. Мы разам з Амэрыкай і з усёй антыхусэйнаўскай кааліцыяй.

Бясслаўны канец, які напаткаў рэжым Хусэйна – гэта сыгналь усім застаўшымся тыраніям сьвету: час тыранаў беззваротна мінуў. Прыйшоў час расплочвацца за свае злачынствы супроць уласных народаў.

Лукашэнка – апошні дыктатар Эўропы – мусіць уважліва назіраць за апошнімі днямі валадараньня свайго чарговага сябра Садама, як калісьці ён назіраў за скананьнем рэжыму Мілошавіча. Сёньня ён страціў апошні шанец зьмяніць сваю палітыку і пакаяцца за свае ўчынкі перад нашым народам. Таму ён мусіць сыйсьці!

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: