Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебская «вэртыкаль» пасьпяшалася з увядзеньнем мясцовага збору 15:28, 04/04/2003, БДГ
Віцебская абласная пракуратура разглядае законнасьць увядзеньня мясцовага збору за права аптовага гандлю на тэрыторыі Віцебску ў 2003 годзе. Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў увёў гэты збор на сваёй бюджэтнай сэсіі ў сьнежні. Сярод яго плацельшчыкаў -- індывідуальныя прадпрымальнікі й фізычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць гандлёвую дзейнасьць на тэрыторыі Віцебску, піша “Витебский курьер”. Віцебскі прадпрымальнік Міхаіл Паўлаў засумняваўся ў правамоцнасьці рашэньня дэпутатаў і зьвярнуўся ў пракуратуру. На яго думку, дзяржава распрацавала праграму, накіраваную на падтрымку дробнага прадпрымальніцтва. А рашэньне гарсавету значна пагаршае і ўскладняе становічша прадпрымальнікаў. Акрамя таго, як лічыць Паўлаў. Дакумэнт не ўтрымлівае дакладнай фармулёўкі сацыяльна-прававых мэтаў і задачаў прыняцьця.