Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Інтэграцыя ў Эўропу немагчымая без дэмакратыі
15:53, 07/04/2003


 ПАЛIТЫКА 

Беларуская апазыцыя хоча ў Эўрапейскі Зьвяз
15:26, 07/04/2003, Радыё Свабода

Гэтак назваецца артыкул у сёньняшнім нумары “Gazety Wyborczej”, у якім распавядаецца пра двухдзённую міжнародную канфэрэнцыю “Беларусь і Эўрапейскі Зьвяз – сёньняшні дзень і пэрспэктывы”, якая завершылася ў нядзелю ў Беластоку.

«FRANKFURTER ALLGEMEINE» нагадвае пра продаж Беларусьсю зброі Іраку
12:53, 07/04/2003, фота NEWSRU.com

Паводле ўплывовага нямецкага выданьня «Frankfurter Allgemeine», прыкладна 80% зброі, якой Ірак змагаецца супраць брытанска-амэрыканскай кааліцыі, выраблена ў СССР і постсавецкай Расеі. Падлічана, што за 30 гадоў да пачатку ўвядзеньня санкцыяў ААН супраць Багдаду, СССР паставіў Іраку ўзбраеньняў больш чым на 30 мільярдаў даляраў ЗША. Разам са зброяй былі прададзеныя 60 ліцэнзіяў на вытворчасьць вайсковай тэхнікі. Большая частка гэтых ліцэнзіяў выкарыстоўваецца і цяпер. Няма сумневу, ірацкае войска было б куды слабейшае, калі б за 12,5 гадоў існаваньня эмбарга ААН рэжым Садама не атрымліваў дадатковых вайсковых паставак. Сярод сталых удзельнікаў гэтага нелегальнага гешэфту вядомы нямецкі журналіст Маркус Вэнэр акрамя Расеі называе Беларусь ды іншыя краіны былога сацыялістычнага блёку.

Беларусам свайго дыктатара хапае
11:53, 07/04/2003

“Як Вы ставіцеся да ідэі наданьня прытулку Садаму Хусэйну ў Беларусі?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску сацыёлягі службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у час апытаньня, праведзенага 28-30 сакавіка. Большасьць – 80 адсоткаў – з 500 апытаных гараджанаў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй заявілі, што не падтрымліваюць такую ідэю. Зь іх 69 адсоткаў не падтрымліваюць катэгарычна, а 11 адсоткаў “хутчэй не падтрымліваюць, чым падтрымліваюць” прапанову даць прытулак Хусэйну ў Беларусі.

Амбасадар ЗША наведаў асуджанага журналіста Віктара Івашкевіча
11:52, 07/04/2003

Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак наведаў журналіста Віктара Івашкевіча, асуджанага ў верасьні 2002 году за замах на паклёп і публічную абразу прэзыдэнта. Рэдактар газэты “Рабочы” В.Івашкевіч адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Баранавіцкім РАУС (Берасьцейская вобласьць).

Партыі будуць закрываць за мітынгі й шэсьці
10:32, 07/04/2003

“Палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні праект зьменаў у "Закон аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні". “Дэпутаты” ўжо двойчы разглядалі дадзены законапраект, але абодва разы не набіралі 50 адсоткаў галасоў, неабходных для яго прыняцьця. На гэты раз за прыняцьце прэзыдэнцкага законапраекта і адхіленьне альтэрнатыўнага варыянту прагаласавалі 73 “дэпутаты”, супраць – усяго пяцёра.

Акцыя ў памяць Генадзя Карпенкі
10:31, 07/04/2003

6 красавіка, у дзень сьмерці віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі, на Кастрычніцкай плошчы Менску прайшла акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей”. Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі партрэты Генадзя Дзьмітрыевіча, які памёр пры нявысьветленых абставінах 6 красавіка 1999 году. Не абыйшлося ў гэты дзень без інцыдэнтаў – супрацоўнікі АМАПу затрымалі сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Сяргея Лапусту і Андрэя Козела, якія распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра Генадзя Карпенку.

Дэманстрацыя супраць аб’яднаньня з Расеяй
10:30, 07/04/2003

Актывісты "Згуртаваньня беларусаў Канады" правялі 6 красавіка ў канадзкай сталіцы дэманстрацыю каля расейскай амбасады. Больш за 30 беларусаў з Таронта, Манрэалю і Атавы вырашылі падтрымаць ідэю незалежнасьці Беларусі, а таксама выступіць супраць стварэньня “саюзу” Расеі й Беларусі. Дэманстрацыя прайшла пад лёзунгамі “”Не - новаму саюзу з Расеяй”, “Беларусь у Эўропу”, “Не жадаем у мінулае”, “Эўра, а не рубель”, “Жыве Беларусь!”. Прапануем Вашай увазе заяву, прынятую сябрамі "Згуртаваньня беларусаў Канады".

Лябедзьку «зьнялі» з этыру
10:30, 07/04/2003, Прэс-служба АГП

Да гучнага судовага працэсу па крымінальнай справе Аксаны Новікавай, асуджанай судом Цэнтральнага раёну Менску паводле арт. 367 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп адносна прэзыдэнта, праявіў інтарэс расейскі тэлеканал “Московия”. Анатоль Лябедзька, які выступаў на судзе ў якасьці сьведкі, атрымаў запрашэньне выступіць у прамым этыры. Для гэтага “Московия” зарэзэрвавала студыю на вуліцы Камуністычнай,6, аднак за гадзіну да тэлеэтыру беларускі бок адмовіўся даваць студыю.

Яшчэ адзін дыктатар
10:22, 07/04/2003, «The Wall Street Journal» (ЗША)

Мы ўжо больш за два тыдні вядзем вайну за вызваленьне Іраку, а самым вялікім сюрпрызам у Азіі стала тое, што на Карэйскай паўвыспе нічога не адбылося. Цягам некалькіх месяцаў існавала небясьпека, што Пхеньян скарыстаецца занятасьцю Злучаных Штатаў у наземнай вайне і яшчэ больш узмоцніць ядзернае супрацьстаяньне.

Маха Хусэйн: «Мару пабачыць Садама на лаве падсудных»
10:20, 07/04/2003

Прэзыдэнт Буш прыняў у Белым доме групу лідэраў ірацкай дыяспары, якія пражываюць у ЗША. Гонар паразмаўляць з амэрыканскім лідэрам мела Маха Хусэйн, доктар-анколяг з штату Мічыган, прэзыдэнт Ірацкага форуму за дэмакратыю. Зь ёй сустрэўся вашынгтонскі карэспандэнт “Известий” Яўген Бай.

Свабоду Валеры Леванеўскаму!
10:12, 07/04/2003, фота IREX/Promedia

Лідэры прадпрымальніцкага руху Рэспублікі Беларусь выступілі з заяваю адносна затрыманьня і арышту на 15 сутак аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскага. Нагадаем, што Валеры Леванеўскі быў арыштаваны за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыцьцё!». «Сваімі рэпрэсіямі ўлады яшчэ раз пацьвердзілі посьпех Народнага маршу. Яны спалохаліся аб’яднаньня розных слаёў грамадзтва; спалохаліся сумесных, узгодненых, прадуманых дзеяньняў. Улады прызналі нашую сілу. Нашая сіла – у адзінстве!», -- гаворыцца ў заяве, якую падпісалі старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Прыватная ўласнасьць» Леанід Малахаў, намесьнік старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Аляксандар Васільеў, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Расейскім кампаніям патрэбна ўсё або нічога
12:00, 07/04/2003, фота IREX/Promedia


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Директор Всемирного банка скептически оценивает идею ЕЭП
15:33, 07/04/2003, ForUm

Директор Всемирного банка по Украине, Беларуси и Молдове Лука Барбоне скептически относится к будущему союза четырех стран СНГ - Казахстана, России, Беларуси и Украины, лидеры которых заявили о планах создания Единого экономического пространства.

Лукашенко трактует законы только в пользу государственной машины
15:32, 07/04/2003, bdg.by

«Палата представителей» как всегда взяла "под козырек" и согласилась с возражениями Александра Лукашенко к Общей части Налогового кодекса, где речь шла о толковании нормы, обязывающей все "неустранимые противоречия налогового законодательства толковать в пользу плательщика".

Директоров продолжают увольнять за долги по зарплате
15:29, 07/04/2003

Руководители двух гомельских предприятий могут быть освобождены от занимаемых должностей за долги по зарплате. С таким ходатайством выступил Гомельский горисполком, направив соответствующее письмо властям области.

На гэтую ўладу неразумна спадзявацца...
11:57, 07/04/2003

48 адсоткаў менчукоў зьвязваюць надзеі на паляпшэньне ўмоваў свайго жыццья толькі з уласнымі дзеяньнямі. Пра гэта яны заявілі ў час апытаньня грамадзкае думкі, праведзенай сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 28-30 сакавіка 2003 году. На анкету адказалі 500 жыхароў Менску ва ўзросьце 18 гадоў і старэй.

Іракцы не прэтэндуюць на статус уцекача ў Беларусі
11:56, 07/04/2003

Як паведамілі карэспандэнту “Звязды” ў дэпартамэнце па міграцыі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, з пачатку вайны грамадзянамі Іраку пакуль не пададзена ніводнага хадайніцтва аб атрыманьні статусу ўцекача ў Беларусі.

Унутраная дзяржаўная пазыка Беларусі павялічылася за люты на 10,7 адсоткі
11:56, 07/04/2003

Унутраная дзяржаўная пазыка Беларусі, паводле папярэдніх дадзеных, павялічылася ў лютым 2003 году на 10.7% супраць студзеня і склала на 1 сакавіка 1,237 трлн. бел. руб. без уліку крэдытаў у нацыянальнай валюце, атрыманых суб’ектамі гаспадараньня пад гарантыі ўраду, паведамілі “Интерфаксу” ў Савміне. За два месяцы прырост унутранай дзяржпазыкі ў намінальным выяўленьні склаў 4,7%. З улікам інфляцыі адзначаецца скарачэньне ўнутранай дзяржпазыкі за студзень-люты на 1,4%.

У студзені таваразварот Беларусі з Расеяй павялічыўся
11:55, 07/04/2003

У студзені 2003 году таваразварот Беларусі з Расеяй павялічыўся ў параўнаньні з тым месяцам папярэдняга году на 26,7 адсоткаў і склаў 830,9 млн. даляраў ЗША. Як паведамілі РІА “Новости” ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, беларускі экспарт у студзені склаў 293,1 млн. даляраў ЗША, імпарт – 537,8 млн. даляраў ЗША.

Бульба становіцца дэфіцытам
11:54, 07/04/2003

Бульбаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі маюць сур’ёзныя цяжкасьці з забесьпячэньнем айчыннай сыравінаю. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага кіраваньня аграпрамысловай інтэграцыі і нарыхтовак сельскагаспадарчай сыравіны канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Мікалай Каламыс на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 4 красавіка.

20 000 000
10:39, 07/04/2003, Белорусская газета

Без уліку дэнамінацыяў жніўня 1994 г. і студзеня 2000г. на 2 красавіка 2003 г. курс амэрыканскага даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы склаў 20 млн. “зайчыкаў”, ці 2 тыс. сучасных беларускіх рублёў. Беларусь працягвае лідзіраваць сярод краінаў былога СССР па ступені абясцэньваньня нацыянальнай валюты. Туркмэністан, якія заняў ў гэтым сьпісе другое месца, безнадзейна адстаў ад нашай рэспублікі ў 7,7 разоў. На кароткім адрэзку, а менавіта за першы квартал сёлетняга году, Беларусь саступіла па дэвальвацыі толькі Малдове, дзе афіцыйны курс даляру ЗША падвысіўся на 4,93% супраць 3,96% у Беларусі.

«Белтрансгаз» акцыянавалі. На чарзе – СП з «Газпромом»
10:38, 07/04/2003, Наталя Грыб, Белорусская газета

3 красавіка Менгарвыканкам зарэгістраваў адкрытае акцыянэрнае таварыства “Белтрансгаз” на базе аднайменнага газатранспартнага прадпрыемства. На першым этапе 100% акцыў застаюцца ў руках дзяжавы. На другім – беларускі ўрад пакідае за сабою 50% плюс адну акцыю. “Газпром”, як чакаецца, стане стратэгічным інвэстарам у новым сумесным прадпрыемстве, заснаваным на базе магістральных газаводаў Беларусі.

За намі будуць сачыць
10:37, 07/04/2003

Камэры назіраньня плянуецца ўсталяваць сёлета на ўсіх цэнтральных вуліцах Менску. На дадзены час у цэнтры горада ўжо ўсталявана 25 камэраў сочкі. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік цэнтру інфармацыйных тэхналёгіяў ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Драневіч.

Вайна ў Іраку амаль не паўплывае на турыстычны бізнэс Беларусі
10:36, 07/04/2003

Вайна ў Іраку істотна не паўплывае на турыстычны бізнэс Беларусі. Такую думку ў інтэрвію БелаПАН выказаў генэральны дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызму Чэслаў Шульга. Паводле яго, калі вайна ў Іраку завяршыцца ў бліжэйшы месяц, то колькасьць беларускіх турыстаў, якія выяжджаюць на адпачынак у такія краіны, як Турцыя і Эгіпет, практычна ня зьменіцца. Калі ірацкі крызыс зацягнецца, кошты на турыстычныя паслугі ў гэтых краінах падуць ніжэй за сабекошт, што таксама можа прыцягнуць турыстаў. Пакуль, адзначыў Шульга, беларускія турапэратары не сьпяшаюцца адмаўляцца ад арганізацыі паездак у Турцыю і Эгіпет. Турыстычны сэзон, напрыклад, у Турцыі пачынаецца для беларусаў толькі ў чэрвені, таму да траўня фірмы будуць проста чакаць далейшага разьвіцьця падзеяў.

У Беларусі трапіў у аварыю аўтобус з турыстамі зь Нямеччыны
10:33, 07/04/2003, РІА «Новости»

У Беларусі каля гораду Кобрын у суботу вечарам трапіў у аварыю аўтобус з турыстамі зь Нямеччыны. Дакладная колькасьць пацярпелых пакуль невядомая. Аўтобус накіроўваўся з Польшчы ў Менск. Як паведаміла ў нядзелю нямецкае агенцтва ДПА з спасылкаю на беларускія ўлады ў Менску, спачатку размова ішла пра 30 цяжкараненых турыстаў з ФРГ, аднак затым менская міліцыя нібыта паведаміла, што немцы ўвогуле не пацярпелі, а параненая толькі адна жанчына зь Менску.

Беларуская бульба не карыстаецца попытам
10:26, 07/04/2003, фота IREX/Promedia

У два разы у параўнаньні зь мінулымі гадамі павялічылася доля прамысловых тавараў зь Беларусі ў таваразвароце Наўгародзкага абласнога спажывецкага таварыства «Аблспажыўзсаюз» -- асноўнага гандлёва-прамысловага прадпрыемства Наўгародзкай вобласьці, якое займае ў розьнічным таваразвароце каля 30 адсоткаў. Устойлівым попытам наўгародцаў сёньня карыстаюцца газавыя пліты берасьцейскага прадпрыемства «Гефест», гадзіньнікі Віцебскага прыборабудаўнічага заводу, беларускі абутак, трыкатаж, швэйныя і шкарпэтна-панчошныя вырабы. Аднак, разам з ростам звароту прамысловых тавараў, зусім на “не” сышлі закупкі наўгародзкімі каапэратарамі беларускай сельгасгаспадарчай прадукцыі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Поршневые установки 2ВМ2.5-6/101 - подробно.
У нас Вы можете купить электрический камин серии Hi-tech