Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Без уліку дэнамінацыяў жніўня 1994 г. і студзеня 2000г. на 2 красавіка 2003 г. курс амэрыканскага даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы склаў 20 млн. “зайчыкаў”, ці 2 тыс. сучасных беларускіх рублёў. Беларусь працягвае лідзіраваць сярод краінаў былога СССР па ступені абясцэньваньня нацыянальнай валюты. Туркмэністан, якія заняў ў гэтым сьпісе другое месца, безнадзейна адстаў ад нашай рэспублікі ў 7,7 разоў. На кароткім адрэзку, а менавіта за першы квартал сёлетняга году, Беларусь саступіла па дэвальвацыі толькі Малдове, дзе афіцыйны курс даляру ЗША падвысіўся на 4,93% супраць 3,96% у Беларусі.