Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бульба становіцца дэфіцытам
11:54, 07/04/2003

Бульбаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі маюць сур’ёзныя цяжкасьці з забесьпячэньнем айчыннай сыравінаю. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага кіраваньня аграпрамысловай інтэграцыі і нарыхтовак сельскагаспадарчай сыравіны канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Мікалай Каламыс на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 4 красавіка.

Паводле яго, за апошнія тры гады вытворчасьць бульбы сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі зьнізілася з 1 мільёну 200 тысячаў тонаў да 588 тысячаў у 2002 годзе. Гэта, адзначыў Каламыс, не магло не паўплываць на аб’ёмы нарыхтовак перапрацоўчых прадпрыемстваў: у 2002 годзе было нарыхтавана толькі 40 адсоткаў ад неабходнай колькасьці бульбы. Ён паведаміў, што патрэба ў бульбе для прамысловай перапрацоўкі ў 2003 годзе складае 131,7 тысячы тонаў. Для забесьпячэньня гэтай патрэбы. Паводле Каламыса, сфармаваныя так званыя "сыравінныя зоны”, якія ўключаюць 293 гаспадаркі. У сярэднем адна гаспадарка здольная пастаўляць 450 тонаў бульбы. Як адзначыў начальнік галоўнага кіраваньня, канцэрн прымае шэраг мераў для рашэньня праблемы забесьпячэньня бульбаперапрацоўчых прадпрыемстваў сыравінаю сёлета. У прыватнасьці, ужо вызначаны сьпіс пастаўшчыкоў бульбы, заключаныя дамовы на 54 адсоткі ад неабходнага аб’ёму закупкі, прапрацоўваюцца пытаньні заключэньня дамоваў аб сумеснай дзейнасьці і закупкі насеньня для гаспадарак.

Істотныя праблемы з сыравінаю маюць прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам алею з рапса, адзначыў Каламыс. Паводле яго, асноўная праблема – нізкі ўзровень таварнага алейнага насеньня рапсу (52,6 тысячаў тонаў у 2002г.), нізкая ўраджайнасьць (8,8 цэнтнеры з гектара), пры гэтым гібель пасеваў штогод складае каля 30 тысячаў гектараў. Нізкая ўраджайнасьць рапсавых палёў, на думку начальніка галоўнага кіраваньня, тлумачыцца адсутнасьцю належнай спэцыялізацыі, распыленнасьцю матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і незахаваньнем тэхналёгіі. Дзяржзаказ на алеянасеньне рапсу на 2003 год складае 50 тысячаў тонаў, на дадзены момант заключана дамоваў на пастаўку 46,053 тонаў, паведаміў Каламыс.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: