|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Дэманстрацыя супраць аб’яднаньня з Расеяй 10:30, 07/04/2003 Заява Мы, сябры "Згуртаваньня Беларусаў Канады" і "Згуртаваньня Беларусаў у Квэбэку", святкуючы Дзень Незалежнасьці і 85-ыя ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), заяўляем: 1. Абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года - важнейшая гістарычная падзея ў жыцьці беларускага народа. Трэцяя Ўстаўная Грамата юрыдычна замацавала ўтварэньне незалежнай дзяржавы і гарантавала дэмакратычныя свабоды яе грамадзянам. Працэс вяртаньня гістарычнай справядлівасьці ў адносінах да Беларускай Народнай Рэспублікі, пачаты ў 1991 годзе, быў вераломна перапынены прэзыдентам Беларусі А. Лукашэнкам. 2. Сёньня незалежнасьць нашай краіны зноў у небясьпецы. Як і 85 гадоў назад, Расейская дзяржава адкрыта праводзіць палітыку экспансіі ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым сьведчаць як заява прэзыдэнта Расеі сп. У.Пуціна ад 14 жніўня 2002 года аб уваходжаньні Беларусі ў склад Расейскай Федэрацыі, так і Канстытуцыйны акт аб стварэньні Саюзу Расеі й Беларусі, прыняцьце якога мяркуецца ў красавіку 2003 году. 3. Зьвяртаемся да ураду Расейскай Федэрацыі і яе парляменту з патрабаваньнем неадкладна спыніць захопніцкую палітыку ў адносінах да Беларусі. Пара пакласьці канец ганебным імпэрскім памкненьням Мураўёва, Сталіна і пазьнейшых партыйных лідэраў з мэтай зьнішчыць беларускі народ і яго культуру. 4. Зьвяртаемся да адказных і разважлівых чальцоў беларускага ураду - зрабіць усе магчымыя намаганьні, каб не дапусьціць гандлю дзяржаўнай незалежнасьцю і спыніць чорны расейскі капітал. Незалежнай краіне - незалежную эканоміку, арыентаваную як на Захад, так і на Усход, як на Поўдзень, так і на Поўнач. Не - валюнтарысцкім эканамічным рашэньням прэзыдэнта А.Лукашэнкі. 5. Зьвяртаемся да народаў сусьветнае супольнасьці, да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, ЮНЕСКА, да урадаў дэмакратычных краінаў з просьбаю выказаць сваю падтрымку беларускаму народу, яго дэмакратычным сілам і інстытутам у барацьбе за незалежнасьць Беларусі. 6. Падтрымліваем намаганьні Рады БНР (на выгнаньні) і яе старшыні сп. Івонкі Сурвіллы, накіраваныя на вяртаньне свабоды і незалежнасьці Беларусі. Жыве Беларусь ! Прынятая на сходах у Манрэалі, Таронта, Аттаве 23 i 30 сакавіка, 6 красавіка 2003 году
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|