Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
6 красавіка, у дзень сьмерці віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі, на Кастрычніцкай плошчы Менску прайшла акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей”. Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі партрэты Генадзя Дзьмітрыевіча, які памёр пры нявысьветленых абставінах 6 красавіка 1999 году. Не абыйшлося ў гэты дзень без інцыдэнтаў – супрацоўнікі АМАПу затрымалі сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Сяргея Лапусту і Андрэя Козела, якія распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра Генадзя Карпенку.
Яшчэ адзін інцыдэнт азмрочыў дзень памяці Генадзя Карпенкі. Як паведамляе Радыё Рацыя, напярэдадні невядомыя зьбілі малодшага брата Генадзя Карпенкі ў раёне Паўднёвага Захаду ў Менску. Паводле яго, злачынцы дзейнічалі нахабна і прафэсійна. У малодшага брата Карпенкі нічога не забралі, таму абрабаваньне адпаведныя органы могуць выключыць з сваіх вэрсіяў.