|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Свабоду Валеры Леванеўскаму! 10:12, 07/04/2003, фота IREX/Promedia
Заява лідэраў прадпрымальніцкага руху Рэспублікі Беларусь 1 красавіка ў Менску быў арыштаваны адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі Валеры Леванеўскі. Прычынаю затрыманьня стаў удзел Валерыя ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!” 12 сакавіка 2003 году. Ноч ён правёў у камеры, а на наступны дзень яго даставілі ў суд Савецкага раёну. Судьдзя Казадаеў у чарговы раз прадэманстраваў сваю беспрынцыповасьць і гатоўнасьць выконваць любыя, у тым ліку супрацьзаконныя, указаньні “зьверху”. Судзьдзя Руслан Казадаеў, нягледзечы ні на адзін з аргумэнтаў абароны, прыслухаўся толькі да словаў ілжэсьведак-міліцыянтаў і агучыў прысуд – 15 сутак арышту. Сваімі рэпрэсіямі ўлады яшчэ раз пацьвердзілі посьпех Народнага маршу 12 сакавіка. Яны спалохаліся аб’яднаньня розных слаёў грамадзтва; спалохаліся сумесных, узгодненых, прадуманых дзеяньняў. Улады прызналі нашую сілу. Наша сіла – у адзінстве! Сёньня мы заяўляем – нас ня спыняць рэпрэсіі і запалохваньне! Мы, прадпрымальнікі Беларусі, будзем працягваць сумесныя дзеяньні! Нягледзячы ні на што, мы застанемся разам, і разам даб’емся лепшага жыцьця! Старшыня РАА “Прыватная ўласнасьць” Леанід Малахаў Намесьнік старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Аляксандар Васільеў Старшыня РАА “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|