Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партыі будуць закрываць за мітынгі й шэсьці
10:32, 07/04/2003

“Палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні праект зьменаў у "Закон аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні". “Дэпутаты” ўжо двойчы разглядалі дадзены законапраект, але абодва разы не набіралі 50 адсоткаў галасоў, неабходных для яго прыняцьця. На гэты раз за прыняцьце прэзыдэнцкага законапраекта і адхіленьне альтэрнатыўнага варыянту прагаласавалі 73 “дэпутаты”, супраць – усяго пяцёра.

Папраўкі прыводзяць закон у адпаведнасьць з дэкрэтамі прэзыдэнта №36 “Аб некаторых мерах па папярэджаньні надзвычайных здарэньняў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў” ад 9 верасьня 1999 году і №11 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньняў у Рэспубліцы Беларусь” ад 7 траўня 2001 году.

Як адзначае БелаПАН, зацьверджаны законапраект робіць больш жорсткімі патрабаваньні да правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўзмацняе адказнасьць арганізатараў за захаваньне парадку. У прыватнасьці, дакумэнт дапускае магчымасьць закрыцьця палітычных партыяў за аднаразовае грубае парушэньне заканадаўства. Да такіх парушэньняў адносяцца нанясеньне ўрону ў 10 тысячаў і болей базавых велічыняў, а таксама незабясьпячэньне арганізатарамі парадку правядзеньня масавых акцыяў, якія пацягнулі нанясеньне ўрону жыцьцю й здароўю грамадзянаў.

Як паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, патрабаваньні закону не распаўсюджваюцца на сходы працоўных калектываў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, рэлігійных і іншых арганізацыяў, якія праводзяцца ў закрытых памяшканьнях, а таксама на сустрэчы з выбарцамі й сходы, якія праводзяцца прэзыдэнтам і дэпутатамі нацыянальнага парлямэнту і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Акрамя таго, патрабаваньні закону не распаўсюджваюцца на богаслужбы, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі, што праводзяцца ў культавых будынках, збудаваньнях і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, а таксама ў іншых месцах рэлігійных арганізацыяў для гэтых мэтаў.

“Дэпутаты” абмеркавалі і альтэрнатыўны варыянт зьменаў у "Закон аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні", прапанаваны дэпутатам Валеры Фраловым. У адрозьненьне ад прэзыдэнцкага законапраекта, Фралоў прапанаваў зьмяніць прынцып дазволу масавых мерапрыемстваў на паведамляльны. Аднак, на думку “дэпутацкага” корпусу, гэта супярэчыць вышэйназваным дэкрэтам прэзыдэнта.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: