Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У студзені таваразварот Беларусі з Расеяй павялічыўся 11:55, 07/04/2003
У студзені 2003 году таваразварот Беларусі з Расеяй павялічыўся ў параўнаньні з тым месяцам папярэдняга году на 26,7 адсоткаў і склаў 830,9 млн. даляраў ЗША. Як паведамілі РІА “Новости” ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, беларускі экспарт у студзені склаў 293,1 млн. даляраў ЗША, імпарт – 537,8 млн. даляраў ЗША.
Коштавы аб’ём экспарту ў Расею ў далярах пераўзышоў узровень 2001 году на 9,6 адсоткаў, імпарту – на 38,5 адсоткаў.
Сальда Беларусі ў гандлі з Расеяй у студзені сёлетняга году склалася адмоўным у памеры 244,7 млн. даляраў ЗША пасьля павелічэньня ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002 году ў 2 разы.
Доля бартэрных апэрацыяў у студзені склала ў экспарце Беларусі ў Расею 11,1 адсоткі супроць 20,4 %. У студзені 2002 году ў імпарце з Расеі – 7,7 % супроць 14,5 %.
Спад экспарту па бартэру склаў 22 млн. даляраў пры росьце паставак па дамовах куплі-продажу на 40,5 млн. У той самы час імпартныя пастаўкі ў Беларусь па бартэру былі зьніжаныя на 151,1 млн. даляраў пры росьце паставак па дамовах-продажу на 172,5 млн.