Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусам свайго дыктатара хапае 11:53, 07/04/2003
“Як Вы ставіцеся да ідэі наданьня прытулку Садаму Хусэйну ў Беларусі?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску сацыёлягі службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у час апытаньня, праведзенага 28-30 сакавіка. Большасьць – 80 адсоткаў – з 500 апытаных гараджанаў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй заявілі, што не падтрымліваюць такую ідэю. Зь іх 69 адсоткаў не падтрымліваюць катэгарычна, а 11 адсоткаў “хутчэй не падтрымліваюць, чым падтрымліваюць” прапанову даць прытулак Хусэйну ў Беларусі.
Станоўча да выказанай ідэі паставіліся толькі 7 адсоткаў жыхароў Менску. Пры гэтым толькі 2 адсоткі зь іх падтрымліваюць яе адназначна; 5 адсоткаў “хутчэй падтрымліваюць, чым не падтрымліваюць”. Астатнія 13 адсоткаў менчукоў ня здолелі адказаць на прапанаванае пытаньне.