Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лябедзьку «зьнялі» з этыру 10:30, 07/04/2003, Прэс-служба АГП
Да гучнага судовага працэсу па крымінальнай справе Аксаны Новікавай, асуджанай судом Цэнтральнага раёну Менску паводле арт. 367 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп адносна прэзыдэнта, праявіў інтарэс расейскі тэлеканал “Московия”. Анатоль Лябедзька, які выступаў на судзе ў якасьці сьведкі, атрымаў запрашэньне выступіць у прамым этыры. Для гэтага “Московия” зарэзэрвавала студыю на вуліцы Камуністычнай,6, аднак за гадзіну да тэлеэтыру беларускі бок адмовіўся даваць студыю.
Сам Анатоль Лябедзька адзначыў, што “...беларускія ўлады зь вялікім задавальненьнем забаранілі б усе тэлеперадачы з удзелам апанэнтаў рэжыму, дзе б яны ні рэтрансьляваліся -- у Расеі, Нямеччыне, Украіне... Любая цэнзура ёсьць вынік страху й слабасьці”.