Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абрабаваная кватэра кіраўніка Наваполацкай рады Партыі БНФ 11:51, 08/04/2003
Як стала вядома БелаПАН, 4 красавіка невядомыя ўзламалі кватэру дэпутата Наваполацкага гарадзкога савету, старшыні мясцовай рады партыі БНФ Васіля Галавацкіх. Узлом адбыўся ў першай палове дня. Невядомыя асобы выламілі замок на ўваходных дзьвярах, пашкодзілі мэблю. З кватэры, аднак, нічога не было скрадзена. Невядомыя толькі раскідалі дакумэнты і вывернулі на падлогу скрыні з шафаў.
Пацярпелая сям’я падала ў міліцыю заяву па факту ўзлому, аднак сам В.Галавацкіх не спадзяецца на станоўчае расьследаваньне гэтага факту. “Магчыма, факт узлому – гэта спроба аказаць ціск, каб я ня вельмі займаўся дэпутацкімі справамі. Мне самому вельмі цікава, што не ўзялі ні відэамагнітафона, ні тэлевізара, але параскідалі ўсе паперы”, -- паведаміў В.Галавацкіх у інтэрвію БелаПАН.
З дэпутатам згодны і прадстаўнік грамадзкай арганізацыі “Праваабарончы цэнтар “Вясна” ў Наваполацку Зьміцер Салаўёў: “Магчыма, тых, хто зьдзейсьніў узлом кватэры, больш цікавілі нейкія дакумэнты. На мой погляд, узлом зьвязаны з абраньнем Галавацкіх у Наваполацкі гарсавет”.
В.Галавацкіх стаў адзіным дэпутатам зь ліку сябраў апазыцыйных партыяў у горадзе. Зараз ён працуе ў камісіі па бюджэту Наваполацкага гарадзкога Савету.