Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На мяжы гонару
14:42, 08/04/2003

Он опять попытался собрать свою волю,
снова начать счет земного времени,
возродить в себе музыку, любую,
какая вспомнилась бы теперь…
Владимир Орлов, «Альтист Данилов»


Цікава, калі гучыць беларускі гімн, вы сябе адчуваеце як і я? Вы таксама ня ведаеце словаў? Я ня ведаю. Калі сумленна, то і ведаць не хачу. Не хачу таму, што ўпэўнены, -- пройдзе нейкі час і будзе новы гімн – той, словы якога я захачу вывучыць. Зь сьцягам будзе тая самая гісторыя, -- вельмі цяжка любіць спалучэньне кумачовага з балотна-зялёным. І дзецям немагчыма патлумачыць, чаму ён такі дзіўны. Хочацца абсалютна іншага: гледзячы як лунае бел-чырвона-белы, пакласьці руку на сэрца і сьпяваць “Магутны Божа”. Вельмі хочацца.


Апошнім часам адчуваю ў сабе незразумелыя перамены – ці то адчай, ці то стому. Адчуваньне вялізнага незанятага месца ў таннай прасторы не дае спакою. Непрыняцьце цяперашняй улады не ўпускае ўнутр гонар за краіну і радасьць за посьпехі суайчыньнікаў.

Некалькі дзён таму патэлефанаваў брат. Голас на тым баку тэлефоннага дроту захоплена вымавіў: “Ты чуў, нашыя сталі чампіёнамі Эўропы?” У галаве чамусьці бег біятланіст і паліў на бягу зь двух ствалоў аўтамата Калашнікава. Я вырашыў праверыць: “Хто?” “Як гэта, хто?! Зборная па тэнісе – Самсонаў з Шчацініным!”

Адказ зьбянтэжыў: ведаючы асабіста практычна ўсю эліту настольнага тэнісу краіны, прамаргаць перамогу, да якой нашая зборная ішла з часоў глубокага застою. Мне стала не па сабе, -- захацелася сьвята. У галаве паплылі лубочныя карцінкі сустрэчы пераможцаў у аэрапорце: бліцы фотакамераў, захопленыя балельшчыкі, стрэлы шампанскага... Праз секунду прымусіў сябе супакоіцца і ўявіў, як мардаваты дзядзька з спорткамітэту расьпіхвае жыватом натоўп і падграбае да нашых чампіёнаў, і апранае аднаму зь іх на шыю вялізны вянок. На вянку стужка, на стужцы надпіс “От Верховного Главнокомандующего и Президента Национального Олимпийского Комитета А.Г. Лука…” далей неразборліва. Ехаць у аэрапорт адразу расхацелася.

Уключаны ў нядзелю вечарам тэлевізар спакусіў у крэсла ліхаманкава вясёлымі пазыўнымі “Мы пачынаем КВН...” Нязьменлівы за апошнія 40 гадоў Аляксандр Масьлякоў аб’явіў склад удзельнікаў: Урупінскі інстытут конегадоўлі, Якуцкі ўнівэрсытэт субтрапічнай гаспадаркі і Беларускі... Дзьве зь лішкам гадзіны барацьба за выхад у адну чвэрць фіналу абяцалі станоўчыя эмоцыі ад некалькіх жартаў і магчымы гонар ад перамогі суайчыньнікаў.

Трэба сказаць, апасеньні пацьвердзіліся – беларусы, як заўсёды, былі лепей за ўсіх. І ў нейкі момант нават падалося, што думкі аб убогасьці нашага быццья распусьцяцца ў рогаце і ўжо ніколі ня вернуцца... Але жарт пра пажыцьцёвае прэзыдэнцтва Лукашэнкі вярнуў мазгі ў ранейшы стан. Так, у дадатак да гэтага, згадаўся тэкст Масьлякова, які да нядаўняга часу стала гучаў у час рэклямных паўзаў: “Спонсор белорусской команды – Управление делами президента Республики Беларусь”.

Беларусы выйшлі на наступную ступень зь відавочнай перавагаю, але радасьць чамусьці не была поўнай, а гонар не запоўніў душэўны пралом.

Давядзеньне любой сытуацыі да абсурду не пакідае ніводнага шанцу нават для намёка на пафас. Нядаўні канцэрт, прысьвечаны памяці Ўладзімера Мулявіна, паспрабаваў забіць ва ўсіх беларусах любоў да легендарнага музыкі.

Склад удзельнікаў канцэрту бянтэжыў: не да месца вясёлая Эдыта Пьеха, стомленая ад жыццья Нані Брэгвадзэ, грузінскі ансамбль “Арэро”, які выйшаў у расход, дый дзіўны аматарскі калектыў, які называе сябе славутым імем “Песьняры”. З прычыны татальнай забароны на выступы ў Беларусі адсутнічаў сапраўдны прадаўжальнік традыцыяў Уладзімера Мулявіна -- ансамбаль “Беларускія Песьняры”. Адсутнічалі і музыкі, якія доўгі час сябравалі з Мулявіным і ўспрымалі яго, як узор музычнай самадысцыпліны і як чалавека, адданага музыцы да самазабыцьця.

Канцэрт быў па-савецку сумнаваты і па-чынавенску неталенавіты. Убогае сцэнічнае афармленьне вянчала калёнка, а на ёй гітара "Gibson", якая некалі належыла музыку. У фіналі канцэрту, калі, па задуме рэжысэра, на шчаку гледача павінна была нагарнуцца сьляза, твары публікі заліла фарба сораму. На сцэну пацягнуліся гледачы першых шэрагаў з аднолькавымі букетамі кветак, папярэдне раздадзенымі арганізатарамі дзеяньня. Яны ўкладвалі перад гітараю кветкі роўнымі шэрагамі, а некаторыя ўдзельнікі канцэрту цалавалі гітару, успрымаючы яе гуказдымальнікі за стыгматы Хрыста...

Адна думка турбуе мазгі, што прагнуць радасьці, -- гэта толькі я такі палітызаваны і занудны? Ці хвалюе кагосьці яшчэ недахоп эмоцыяў, вольных ад рэжымнага ідыёцтва?

Наагул, проста вельмі хочацца адчуць сябе грамадзянінам. Хочацца адчуць тое, што адчуваюць жыхары цывілізаваных краінаў. А пакуль глядзіш на футбалістаў, якія паклалі руку на сэрца і сьпяваюць гімн перад пачаткам матчу, і сэрца напаўняе гонар за Англію, Бразілію, Партугалію... Словам, за ўсе краіны, акрамя адной. І вы яе ведаеце.


nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: