Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У якім ведамстве служыць Дзьмітры Партон?
10:42, 08/04/2003

“Белорусская газета” ў апошнім нумары апублікавала рэакцыю прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Дзьмітры Партона на інтэрвію каардынатара грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97" Зьмітра Бандарэнкі. Дадзенае інтэрвію было апублікаванае на вэб-сайце "Хартыі" 4 красавіка пад назваю “Зьміцер Бандарэнка: У Беларусі складваецца рэвалюцыйная сытуацыя”. Партон паспрабаваў абвергнуць сьцьверджаньне праваабаронцы аб неверагодных тэмпах росту злачыннасьці ў краіне. “Наконт росту злачыннасьці, што тут камэнтаваць? Сьмешна ўсё гэта слухаць. У нас нядаўна ў “Советской Белоруссии” былі апублікаваныя дадзеныя, якія да гэтага ніколі нідзе не зьяўляліся, - дыяграмы росту і г.д. Які сэнс нам даказваць, што мы не дурні пасьля нейкіх сьмешных заяваў? У рэшце рэшт, можна рэальна паглядзець, што робіцца на вуліцах, на побытавым узроўні, і ўжо скласьці меркаваньне, захлынула нас злачыннасьць ці не захлынула. Вядома, я гэтыя заявы абвяргаю... Што тычыцца цяжкіх злачынстваў, ніякага перабольшваньня няма. Наадварот, павялічылася іх раскрыцьцё. Па забойствах яно даходзіць да 90%. Па гвалтаваньнях - да 100%. Ну а сярэдняе раскрыцьцё злачынстваў складае каля 60%. Так што ніякага валу, ніякага “росту неверагоднымі тэмпамі” няма..”, -- заявіў Партон. Аднак нам уяўляецца неяк інакш...

Камэнтар прэс-цэнтра Хартыі:

За 2002 год злачыннасьць у Беларусі павялічылася на 18,5 адсоткаў. Пра гэта 18 лютага на нарадзе па выніках комплекснай праверкі МУС, праведзенай летась, заявіў Аляксандар Лукашэнка. У прыватнасьці, ён адзначыў рост вулічнай злачыннасьці (на 60%), а таксама “крайне низкую раскрываемость преступлений”. Нізкае раскрыцьцё злачынстваў, невядомае месцазнаходжаньне больш тысячы зьніклых грамадзянаў, больш за тры тысячы злачынцаў знаходзяцца ва ўцёках. “Это недопустимо”, -- падкрэсьліў А.Лукашэнка і нагадаў, што мерапрыемствы па вышуку тых, хто парушыў закон, каштуюць дзяржаве фінансавых выдаткаў.

У 2002 годзе ў Беларусі зарэгістравана 132 тысячы 867 злачынстваў, што на 18,4 адсоткі болей, чым у 2001 годзе. Выяўлена 62 800 асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы. Найбольш значны рост злачыннасьці ў Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор краіны Віктар Шэйман на паседжаньні выніковай калегіі рэспубліканскай пракуратуры. Генэральны пракурор адзначыў, што больш за палову зьдзейсьненых злачынстваў -- крадзяжы, рабаўніцтвы й разбоі. Колькасьць наўмысных забойстваў павялічылася на 3,2 адсоткі і склала 1 183. Найбольшы рост колькасьці наўмысных забойстваў зафіксаваны ў Віцебскай і Берасьцейскай абласьцях. Летась на 45 адсоткаў стала болей хуліганскіх праяваў, значна павялічылася таксама колькасьць разбоеў, гвалтаваньняў. Паводле статыстыкі, кожнае пятае злачынства зьдзейсьнена ў стане алькагольнага апьяненьня.

За першыя два месяцы сёлетняга году ўзровень злачыннасьці сярод непаўнагадовых у Менску вырас на 41 адсотак. Усяго з удзелам падлеткаў было зьдзейсьнена 220 злачынстваў. Такія несуцяшальныя лічбы 31 сакавіка на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Пятрушын.

“Адна з праблемаў, якія востра адчуваюцца крымінальнай міліцыяй, -- нераскрыцьцё даўніх злачынстваў. За 15 гадоў іх колькасьць дасягнула 427 тыс. Па прызнаньні Барыса Тарлецкага (першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі, начальнік крымінальнай міліцыі -- заўв. прэс-цэнтра "Хартыі"), “гэта вельмі шмат”...

...У агуле за мінулы год у Беларусі зарэгістравана каля 133 тыс. злачынстваў, зь іх прыкладна 100 тыс. па лініі крымінальнага вышуку. Больш зарэгістравана забойстваў з замахамі, нанесена цяжкіх целавых пашкоджаньняў, зьдзейсьнена цяжкіх хуліганстваў. Колькасьць злачынстваў, выкліканых карысьлівымі намерамі, таксама павялічылася” (“Белорусская газета” №8 [375] ад 03.03.2003).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: