Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ўнёс дапаўненьні ў дэкрэт аб прыватызацыі 10:50, 08/04/2003
Аляксандар Лукашэнка выдаў дэкрэт №12 “Аб унясеньні дапаўненьня ў Дэкрэт прэзыдэнта ад 20 сакавіка 1998 году №3. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, новым дэкрэтам адмяняецца забарона на адчуджэньне акцыяў, набытых грамадзянамі Беларусі ў дзяржавы за грашовыя сродкі на ільготных умовах на імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасьць”.
Дакумэнт усталёўвае норму, у адпаведнасьці зь якой аб’ёмы і кошт акцыяў, набываемых ва ўласнасьць дзяржавы, вызначаюцца кіраўніком дзяржавы па падачы ўраду, а набываемых ва ўласнасьць адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак, адпаведна, -- мясцовымі выканаўчымі й разьмеркавальнмі органамі.
У прэс-службе сьцьвярджаюць, што выданьне дэкрэту дазволіць усталяваць больш дзейны дзяржаўны кантроль за акцыянэрнымі таварыствамі, створанымі ў пэрыяд бязвыплатнай прыватызацыі, якія неэфэктоўна працуюць і ажыцьцяўляць пры неабходнасьці іх рэарганізацыю.