Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працягваецца ціск уладаў на «Новую газету Сморгони»
11:57, 08/04/2003

Раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне фермерскай гаспадарцы “Колас”, якае ўжо месяц выдае “Новую газету Сморгони”. Пракуратура лічыць, што гаспадарка выдае газэту незаконна, нягледзячы на тое, што яна мае адпаведную ліцэнзію. У сваю чаргу падаткавая інспэкцыя палічыла даход ад выданьня газэты незаконным і распачала адміністратыўную справу супраць “Коласа”. Раённае прадпрыемства “Белсаюздруку” адмаўляецца заключыць з гаспадаркаю “Колас” дамову на распаўсюд. А супрацоўнікі міліцыі рэгулярна перасьледуюць распаўсюджвальнікаў “Новой газеты Сморгони”.

“Улады ня могуць зьмірыцца з тым, што мы працягваем выходзіць. Яны жадаюць, каб мы здаліся, -- заявіў БелаПАН галоўны рэдактар “Новой газеты Сморгони” Рамуальд Улан. – Я ведаю, што старшыня райвыканкаму цісьне на тых чыноўнікаў, якія даюць нам інфармацыю. Выклікае да сябе тых, чые імёны “засьвяціліся” ў нашай газэце”. Старшыня Смаргонскага райвыканкаму Станіслаў Юргель катэгарычна адмовіўся пракамэнтаваць БелаПАН гэтую сытуацыю.

У лютым па зыску Смаргонскага райвыканкаму Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пазбавіў Рамуальда Улана права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю, чым аўтаматычна пазбавіў газэту выдаўца. Аднак, “Новая газета Сморгони” спыніла свой выхад толькі на адзін тыдзень. Зараз яе выдаўцом зьяўляецца фермерская гаспадарка “Колас”, якая мае права выданьня газэтаў.

Жонка Рамуальда Улана ўжо два месяцы без усялякага посьпеху спрабуе зарэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік, каб працягваць выданьне газэты. Спачатку райвыканкам адмовіў ёй і спаслаўся на тое, што яна рэгіструе занадта шмат відаў дзейнасьці. Другую адмову райвыканкам не абрунтаваў аніяк. “Улады настолькі абнахабіліся, што дазваляюць сабе парушаць дэкрэт прэзыдэнта, у якім пералічаныя выпадкі адмовы ў рэгістрацыі”, -- сказаў Улан. Журналіст намерваецца абскардзіць адмову райвыканкаму ў судзе.

“Новая газета Сморгони” -- адзінае незалежнае выданьне, якое распаўсюджваецца на тэрыторыі трох раёнаў: Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага. Наклад раённай газэты ў тры разы меней за наклад незалежнай газэты. Паводле Рамуальда Улана, у сувязі з ганеньнямі ўладаў, газэта губляе ў накладзе й рэкляме.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: