Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыватызацыя «Белтэлекаму» пачнецца не раней за 2007 год
13:31, 08/04/2003

Намесьнік міністра сувязі Анатоль Будай заявіў, што ўрад краіны ў 2007 годзе пачне працэс прыватызацыі буйнейшай дзяржаўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі “Белтэлекам”. Падштурхнуць улады заявіць аб прыватызацыі дзяржаўнай манаполіі здолела толькі другая заява – аб намеры краіны ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Для гэтага абавязковаю ўмоваю зьяўляюцца скарачэньне долі дзяржавы ў эканоміцы і зьмяншэньне колькасьці дзяржаўных кампаніяў-манапалістаў. А ўсе беларускія інтэрнэт-правайдары па закону абавязаныя перадаваць і атрымоўваць замежны трафік толькі праз “Белтэлекам”, і толькі “Белтэлекам” аказвае такія паслугі. На перамовах, якія праходзілі ў пачатку сёлетняга году ў Жэневе, прадстаўнікі замежных кампаніяў выказалі сваю зацікаўленасьць у інвэстыраваньні ў беларускі камунікацыйны сэктар. Тады бакі дамовіліся лічыць датай пачатку прыватызацыі 2007 год, перадае АФН з спасылкаю на "Компьюленту".

Рэспубліканскае аб’яднаньне “Белтэлекам” было створанае 3 ліпеня 1995 году і сёньня зьўляецца самым буйным прадпрыемствам электрасувязі ў краіне. “Белтэлекам” аказвае практычна ўсе віды паслуг сувязі: тэлефонную, пэйджынгавую, радыёсувязь (сыстэмы “Вілія”, “Алтай”, “Карт”), доступ у інтэрнэт па камутаваных лініях і выдзеленых каналах, вэб-хостынг, арэнду каналаў і г.д. Апорная аптовалаконная сетка кампаніі злучае асноўныя гарады і забясьпечвае выхад у Латвію, Літву, Польшчу, Расею і Ўкраіну. Працягваецца фармаваньне магістральных калец у Магілёўскай, Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: