Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У камерах спэцпрыёмніку засталося чацьвёра палітычных вязьняў 10:46, 08/04/2003
У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку застаюцца чацьвёра палітвязьняў -- актывісты руху супраціву ЗУБР Любоў Кучынская і Яўген Афнагель, актывіст Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна і старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі. 7 красавіка на свабоду выйшлі Вячаслаў Сіўчык і Зьміцер Філіповіч. Зьміцер Філіповіч адбываў арышт другі раз запар. Першы раз яго арыштавалі на сем сутак у судзе Савецкага раёну Менску за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 14 лютага, у Дзень Сьвятога Валянціна. Другі раз Зьмітра разам зь Вячаславам Сіўчыкам затрымалі амапаўцы ў час “зачысткі” 23 сакавіка. У судзе Ленінскага раёну іх асудзілі да 15 сутак арышту кожнага. У Вячаслава Сіўчыка гэта ўжо адзінаццатая “адсідка”.