Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка лічыць правамоцным прымяненьне ўзброеных сілаў і іншых вайсковых фармаваньняў у рэспубліцы ў выпадку разьвязваньня агрэсіі супраць Беларусі і яе хаўрусьнікаў. “Однако считать себя в праве использовать военные силы и средства мало, а необходимо еще это и делать”, -- заявіў Лукашэнка ў сераду на нарадзе ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), на якой абмяркоўваўся плян комплексных навучаньняў Узброеных сілаў Беларусі, прызначаных на красавік сёлетняга году. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Ўзброеныя сілы зьяўляюцца “основой системы военной безопасности, обеспечивают стратегическую самостоятельность Беларуси, а в рамках договора с Россией – и геостратегическую стабильность в регионе”, паведамляе “Интерфакс”.
Сёньня а 17.30 зь менскага спэцпрыёмніку-разьмеркавальніка на Акрэсьціна выходзіць актывіст руху супраціву ЗУБР Яўген Афнагель. Актывіст ЗУБРа быў асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі апазыцыі 25 сакавіка, прымеркаванай да ўгодак абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньня ля сьценаў турмы яго будуць сустракаць сябры, родныя, адзінадумцы.
11 палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў прымаюць удзел у падрыхтоўцы "Чарнобыльскага шляху" ў Менску 26 красавіка. Пра гэта 8 красавіка паведаміў старшыня аргкамітэту па правядзеньні акцыі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нітчанка. У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя`97", працоўнай групы аргкамітэту й групы аргкамітэту Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі, “дэпутаты” групы “Рэспубліка”, а таксама кіраўнікі беларускага дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобылю", дзіцячага фонду духоўнага й культурнага адраджэньня "Сакавік" і беларускага камітэту "Дзеці Чарнобылю".
8 красавіка камісія па справах непаўнагадовых пры Барысаўскім гарвыканкаме на чале з намесьнікам старшыні гарвыканкаму Валянцінай Шутко прыняла рашэньне аштрафаваць бацькоў навучэнца дзявятай клясы сярэдняй школы №16 Дзімы Шматка на 15 тысячаў рублёў. Сябра моладзевага руху ЗУБР Дзіма Шматок быў затрыманы вечарам 5 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі каля прахадной завода “Аўтагідраўзмацняльнік” у час раздачы ўлётак супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, “выпушчаных нелегітымным шляхам”.
“Як бы Вы ацанілі ступень захаваньня ў нашай краіне правоў чалавека, свабоды друку, свабоды вераспавяданьня й законаў?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у канцы сакавіка сёлетняга году.
Дэманстратыўная салідарнасьць Аляксандра Лукашэнкі з рэжымам Садама Хусэйна, які знаходзіцца на мяжы зьвяржэньня, прыцягнула ўвагу амэрыканцаў і яны далі пэўны адказ. Прадстаўнік Вашынгтону ў Камісіі па правох чалавека ў ААН Кіркпатрык прадставіла ў гэтыя дні амэрыканскі даклад аб захаваньні правоў чалавека, у якім сярод іншага размова ідзе аб становішчы ў Кітаі, Іраку, Іране, на Кубе, у Тога, Туркмэністане і ў Беларусі.
Як стала вядома прэс-службе Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, 2 красавіка Валеры Леванеўскі быў абсьледаваны доктарам-кардыолягам. Доктар канстатаваў у яго высокі ціск, яму зрабілі ўколы і рэкамэндавалі прайсьці агляд уроляга, акуліста і іншых дактароў. Прычым, рэкамэндацыі былі дадзеныя пісьмова. Аднак супрацоўнікі міліцыі да гэтага часу адмаўляюцца выконваць гэтыя рэкамэндацыі, нягледзячы на вусныя й пісьмовыя патрабаваньні старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў.
Большасьць апытаных сацыёлягамі менчукоў (61%) супраць адмены канстытуцыйнага абмежаваньня на знаходжаньне адной асобы на пасадзе прэзыдэнта Беларусі больш за два тэрміны запар. Такое меркаваньне яны выказалі ў час апытаньня грамадзкай думкі, праведзенай сацыялягічнай службай «Зеркало» інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 28-30 сакавіка.
Паводле вынікаў 2002 году Беларусь заняла трэцяе месца ў сьвеце па аб’ёму вытворчасьці калійных угнаеньняў пасьля Канады й Расеі, а па аб’ёму экспарту – другое пасьля Канады. Пры гэтым на долю рэспублікі прыпала 14,3 адсоткі вытворчасьці і 15,5 адсоткаў сусьветнага экспарту калія.
У Беларусі па стану на 1 красавіка сёлетнега году на ўліку ў дзяржаўнай службе занятасьці зарэгістравана 145,7 тыс. беспрацоўных, што на 15 тыс. чалавек болей у параўнаньні з пачаткам сёлетняга году. Такім чынам, узровень беспрацоўя да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны дасягнуў 3,3% (у аналягічным пэрыядзе леташнега году ён складаў 2,6%).
У Магілёве адбываюцца дзіўныя рэчы. Цішком выканкам прадаў прыватніку палову будынка гімназіі №3. Дакладней – яе старажытную частку, дзе вучыліся такія людзі, як дзеяч рэвалюцыйнага руху Мікалай Судзілоўскі, навуковец сусьветнай вядомасьці, герой СССР Отта Шмідт і іншыя.
254 кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць асноўныя галіны прамысловасьці й формы ўласнасьці, былі апытаныя ў студзені 2003 году навукоўцамі Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі. Сацыёлягі вывучалі найбольш важныя паказьнікі працы й пэрспэктывы далейшай дзейнасьці прадпрыемстваў.
Кіраўніцтва Магілёўскага півабезалькагольнага камбінату (МПБК) “Очаково” па-ранейшаму лічыць асноўнай умоваю інвэстыраваньня ў беларускую піўную галіну атрыманьне кантрольнага пакету акцыяў. Камэнтуючы для БелаПАН паведамленьне прэс-службы кіраўніка Беларусі аб нарадзе на ААТ “Крыніца”, якая адбылася 3 красавіка, генэральны дырэктар МПБК “Очаково” Уладзімер Антонаў адзначыў, што за 2 гады правесьці самастойную мадэрнізацыю беларускай броварнай галіны “вельмі складана”. “На нарадзе ў “Крыніцы”, - падкрэсьліў генэральны дырэктар, -- Лукашэнка адзначыў нізкі ўзровень тэхнічнага забесьпячэньня броварных заводаў Беларусі й слабое прасоўваньне гандлёвых марак на айчынным рынку. Пры гэтым кіраўніцтва дзяржавы мяркуе, што для самастойнай мадэрнізацыі галіны ёсьць неабходныя ўмовы, і плянуе завяршыць яе да 2005 году. Мы будзем толькі радыя, калі ў нашых беларускіх калегаў усё атрымаецца”. У.Антонаў адзначыў, што пакуль не называюцца канкрэтныя лічбы інвэстыцыяў і прыросту магутнасьцяў.
Характарызуючы досьвед супрацоўніцтва “Балтики” і “Крыніцы”, Аляксандар Лукашэнка назваў яго “няўдалым”. Выканаўчы віцэ-прэзыдэнт скандынаўскага піўнога холдынгу "Baltic Beverage Holding BA" (яму належыць 80% акцыяў ААТ “Пивоваренная компания “Балтика”) Антон Арцем’еў (Стакгольм) пагадзіўся выказаць свой пункт погляду на далейшыя пэрспэктывы праекту аглядальніку “Белорусской газеты”.
У першым кварталі 2003 году ў Беларусі зарэгістравана больш за 36 тысячаў злачынстваў, што на 22 адсоткі болей, чым за аналягічны пэрыяд 2002 году. Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, 8 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў начальнік галоўнага кіраваньня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС палкоўнік міліцыі Мікалай Хінко. Асаблівую трывогу праваахоўчых органаў выклікае рост злачыннасьці сярод непаўнагадовых, жаночай і рэцыдыўнай злачыннасьці, а таксама высокі ўзровень колькасьці рабаўніцтваў, крадзяжоў, разбоеў.
Расея паставіла на экспарт у студзені-лютым 2003 году 35,868 млрд. куб. м прыроднага газу, што на 2,6% вышэй за аналягічны паказчык 2002 году. Як паведаміла "Интерфаксу" крыніца, блізкая да ДТК Расеі, коштавы аб’ём экспартных паставак прыроднага газу ў згаданы пэрыяд вырас на 20% і склаў $3,53 млрд. Экспарт прыроднага газу з Расеі ў краіны далёкага замежжа й Балтыі ў студзені-лютым склаў 26,58 млрд. куб. м на суму 3,1 млрд. даляраў, у краіны СНД - 9,288 млрд. куб. м (420,79 млн. даляраў). Найбольшыя аб’ёмы прыроднага газу былі пастаўленыя ў Нямеччыну (6,26 млрд. куб. м), Італію (3,99 млрд. куб. м), ва Ўкраіну (4,97 млрд. куб. м) і ў Беларусь (3,59 млрд. куб. м). Аб’ём экспартных паставак прыроднага газу з Расеі ў лютым 2003 году склаў 17,18 млрд. куб. м на суму 1,73 млрд. даляраў, зь якіх у краіны далёкага замежжа й Балтыі вывезена 12,88 млрд. куб. м на суму 1,53 млрд. даляраў, СНД - 4,29 млрд. куб. м (0,197 млрд. даляраў).
Рэспубліка Беларусь будзе інтэграваная ў сусьветную касьмічную прастору. У нас будзе свой нацыянальны касьмічны спадарожнік – такі вынік нарады, якую правёў 8 красавіка Аляксандар Лукашэнка з удзелам беларускіх і расейскіх навукоўцаў.
За гады незалежнасьці беларускай дзяржавы ў яе эканоміку было прыцягнута 25 мільярдаў даляраў ЗША капітальных укладаньняў, зь якіх 4 мільярды даляраў складаюць замежныя інвэстыцыі.
Аўстрыйская банкаўская група "Raiffeisen", якая валодае 50% акцыяў беларускага "Приорбанка", заявіла аб гатоўнасьці выкупіць у астатніх акцыянэраў іх долі ў статутным фондзе банку, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні "Raiffeisen".
Да 1 траўня разам з поўнай аплатай расходаваньня энэргарэсурсаў прадпрыемствы Беларусі павінны разьлічыцца з пазыкамі за першы кварталь 2003 году. Такое рашэньне прынятае 8 красавіка на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў, які прайшоў пад старшынствам Генадзя Навіцкага.
У МУС Беларусі занепакоеныя ростам злачыннасьці сярод непаўнагадовых. За першы кварталь сёлетняга году колькасьць правапарушэньняў, зьдзейсьненых маладымі людзьмі, павялічылася на 28 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным паказьнікам леташнега году. Такія дадзеныя прывёў учора ў Грамадзкім прэс-цэнтры на сустрэчы з журналістамі начальнік галоўнага кіраваньня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС Беларусі палкоўнік Мікалай Хінко.
Запазычанасьць Беларусі перад расейскім ААТ «Газпром» у I кварталі сёлетняга году павялічылася на 20,8 млн. даляраў. Пра гэта, як перадае карэспандэнт «Росбалта», паведаміў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка ў аўторак на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў краіны.