Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пазыка Беларусі «Газпрому» павялічылася
10:57, 09/04/2003

Запазычанасьць Беларусі перад расейскім ААТ «Газпром» у I кварталі сёлетняга году павялічылася на 20,8 млн. даляраў. Пра гэта, як перадае карэспандэнт «Росбалта», паведаміў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка ў аўторак на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў краіны.

Абмеркаваньне тэмы пазык за энэрганосьбіты стала вынікам сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расеі й Беларусі Міхаіла Касьянава й Генадзя Навіцкага, якая прайшла 2 красавіка ў Маскве. “На сустрэчы двух прэм’ераў у Расеі Касьянаў зьвярнуў маю ўвагу на тое, што забавязкі Беларусі аплочваць плацяжы не выконваюцца, -- заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Генадзь Навіцкі. - Для мяне гэта было навіною”.

Невыкананьне забавязкаў перад “Газпромам” беларускі бок зьвязвае зь недысцыплінаванасьцю ўнутраных спажыўцоў газа, якія, паводле інфармацыі міністра энэргетыкі, “па сакавіку недаплацілі 1 млрд. 880 млн. беларускіх рублёў”. Як паведаміў беларускі міністар, на 1 красавіка агульная запазычанасьць Беларусі за газ перад расейскімі пастаўшчыкамі складае 151,8 млн. даляраў. Уладзімер Сямашка нагадаў, што, згодна распараджэньню прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, у 2003 годзе Беларусь намерваецца пагасіць фінансавыя запазычанасьці перад Расеяй за пастаўленыя энэргарэсурсы. У гэтай сувязі ўрад краіны ў апошнія месяцы прыняў шэраг пастановаў аб ліквідацыі пазыкаў унутранымі спажыўцамі расейскага газу. “Гэтыя пастановы ў сваёй масе не выконваюцца”, - падсумаваў міністар энэргетыкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: