Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Большасьць апытаных сацыёлягамі менчукоў (61%) супраць адмены канстытуцыйнага абмежаваньня на знаходжаньне адной асобы на пасадзе прэзыдэнта Беларусі больш за два тэрміны запар. Такое меркаваньне яны выказалі ў час апытаньня грамадзкай думкі, праведзенай сацыялягічнай службай «Зеркало» інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 28-30 сакавіка.
11% з 500 апытаных гараджанаў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй трымаюцца супрацьлеглай думкі.
Сярод прыхільнікаў адмены канстытуцыйнага абмежаваньня больш жанчын (59%), людзі ва ўзросьце 40-49 гадоў, а таксама 60 гадоў і старэй (разам 59%). Каля паловы зь іх - 46% - асобы з вышэйшай адукацыяй. У прафэсійным пляне больш актыўна прадстаўленыя рабочыя (27%), інжынерна-тэхнічныя работнікі й работнікі сфэры абслугоўваньня й гандлю (па 16%), а таксама пэнсіянэры (20%).
Для 12% менчукоў абыякава – будзе ці ня будзе адмененае канстытуцыйнае абмежаваньне на находжаньне адной асобы на пасадзе Беларусі больш за два тэрміны запар. І 16% рэспандэнтаў ня здолелі вызначыцца наконт адмены канстытуцыйнай уставы.
У час аналягічнага апытаньня службы “Зеркало”, праведзенага ў ліпені 2002 году, супраць адмены канстытуцыйнага абмежаваньня выказалася 59% апытаных, "за" - 16%. І кожны чацьвёрты рэспандэнт (25%) летась ня здолеў адказаць на прапанаванае пытаньне.