Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка сабраўся ў космас
11:12, 09/04/2003

Рэспубліка Беларусь будзе інтэграваная ў сусьветную касьмічную прастору. У нас будзе свой нацыянальны касьмічны спадарожнік – такі вынік нарады, якую правёў 8 красавіка Аляксандар Лукашэнка з удзелам беларускіх і расейскіх навукоўцаў.

Кіраўніку дзяржавы прапанавалі на разгляд распрацаваную беларускімі навукоўцамі канцэпцыю стварэньня адзінай сыстэмы дыстанцыйнага зандзіраваньня зямлі. Як паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта, асноўнымі яе элементамі зьяўляюцца стварэньне й запуск на калязямную арбіту штучнага спадарожніка, які дазваляў бы весьці высокадакладныя назіраньні за працэсамі на зямной паверхні, а таксама стварэньне адпаведнай інфраструктуры, якая забясьпечвае прыём і апрацоўку дадзеных з спадарожніка.

У сувязі з складанасьцю праекту ў абмеркаваньні ўдзельнічалі спэцыялісты расейскага Авіякасьмічнага агенцтва, якія цалкам падтрымалі ідэю беларускіх навукоўцаў. Яны таксама выказалі гатоўнасьць прыняць актыўны ўдзел у праекце.

Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду і Акадэміі навук краіны неадкладна прыступіць да падрыхтоўкі тэхнічна-эканамічнага абгрунтаваньня стварэньня нацыянальнага касьмічнага спадарожніка й адпаведнай наземнай інфраструктуры. Беларускі лідэр выказаў упэўненасьць, што рэалізацыя касьмічнай праграмы дазволіць ня толькі павысіць прэстыж краіны ў сьвеце, але і дасьць магчымасьць атрымаць вельмі значны эканамічны эфэкт.

Лукашэнка асабліва падкрэсьліў, што Беларусі, нягледзячы на складанасьці перабудовачнага пэрыяду, удалося захаваць і нават па пэўных кірунках разьвіць і павялічыць навукова-канструктарскую вытворчую базу. “Мы в Беларуси ничего не уничтожили”, -- заявіў Лукашэнка.

Усё гэта абсалютна сур’ёзна перадаецца па каналах афіцыйных беларускіх СМІ...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: