Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Стан здароўя Валерыя Леванеўскага ў камеры пагоршыўся 10:58, 09/04/2003
Як стала вядома прэс-службе Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, 2 красавіка Валеры Леванеўскі быў абсьледаваны доктарам-кардыолягам. Доктар канстатаваў у яго высокі ціск, яму зрабілі ўколы і рэкамэндавалі прайсьці агляд уроляга, акуліста і іншых дактароў. Прычым, рэкамэндацыі былі дадзеныя пісьмова. Аднак супрацоўнікі міліцыі да гэтага часу адмаўляюцца выконваць гэтыя рэкамэндацыі, нягледзячы на вусныя й пісьмовыя патрабаваньні старшыні Страйкаму прадпрымальнікаў.
2 красавіка Валеры Леванеўскі быў дастаўлены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна пасьля таго, як суд Савецкага раёну Менску асудзіў яго да 15 сутак арышту за ўдзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Дзяжурная доктарка спэцпрыёмніка агледзіла Леванеўскага і катэгарычна адмовілася прымаць яго ў спэцпрыёмнік з-за падвышанага ціску, пра што яна паведаміла дзяжурнаму міліцыянту. Тады дзяжурнага доктара запрасілі да тэлефона, і зь ім хтосьці паразмаўляў хвілінаў пяць. Доктарка зноў абсьледавала Валерыя і заявіла, што ён абсалютна здаровы.
За час затрыманьня ў спэцпрыёмніку Леванеўскі напісаў 8 розных скаргаў і заяваў, зьвязаных зь ягоным утрыманьнем. Але яму адмаўляюць як у адказе на гэтыя скаргі, так і ў іх рэгістрацыі (не паведамляюць рэгістрацыйны нумар).