Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да 1 траўня прадпрыемствы павінны цалкам разьлічыцца за энэргарэсурсы 11:07, 09/04/2003
Да 1 траўня разам з поўнай аплатай расходаваньня энэргарэсурсаў прадпрыемствы Беларусі павінны разьлічыцца з пазыкамі за першы кварталь 2003 году. Такое рашэньне прынятае 8 красавіка на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў, які прайшоў пад старшынствам Генадзя Навіцкага.
Міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка адзначыў станоўчую дынаміку разьлікаў за прыродны газ і імпартную электраэнэргію. Паводле яго, вырас аб’ём грашовых плацяжоў, значна палепшылі аплату сельскагаспадарчыя арганізацыі. Аднак на стопрацэнтныя разьлікі выйшлі толькі тры вобласьці. Актуальнымі застаюцца пытаньні пагаршэньня запазычанасьці да 1 студзеня 2003 году. На паседжаньні прэзыдыюму Савміну была прапанаваная схема пагашэньня гэтых пазык па галінах і рэгіёнах, за выключэньнем сельскагаспадарчых арганізацыяў, якім дадзена адтэрміноўка.