Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аб’ём вытворчасьцяў у Беларусі ніжэй за норму
13:09, 09/04/2003

254 кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць асноўныя галіны прамысловасьці й формы ўласнасьці, былі апытаныя ў студзені 2003 году навукоўцамі Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі. Сацыёлягі вывучалі найбольш важныя паказьнікі працы й пэрспэктывы далейшай дзейнасьці прадпрыемстваў.

Большасьць прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу рэспублікі ацанілі “ніжэй нормы” аб’ём сваіх вытворчасьцяў (64%), унутраны попыт на вырабляемую прадукцыю (63%), а таксама запасы сыравіны й матэрыялаў (64%). 44% кіраўнікоў аналягічным чынам ахарактарызавалі экспартны попыт на прадукцыю сваіх прадпрыемстваў. Пры гэтым 41% экспэртаў "вышэй за норму" ацаніў запасы гатовай прадукцыі на складах, перадае БелаПАН. На пытаньне, якія зьмены чакаюцца ў вытворчасьці ў бліжэйшыя два-тры месяцы, большасьць рэспандэнтаў адзначылі магчымую стабілізацыю попыту (51%) на вырабляемую прадукцыю і захаваньне занятасьці людзей на прадпрыемстве (60%). Каля паловы апытаных прагназуюць стабільнасьць аб’ёмаў вытворчасьці (45%) і экспартнага попыту на вырабляемую прадукцыю (43%). У той самы час 55% прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу чакаюць у бліжэйшыя два-тры месяцы росту коштаў на прадукцыю сваіх прадпрыемстваў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: