Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падлеткавая злачыннасьць вырасла на 28 адсоткаў 11:03, 09/04/2003
У МУС Беларусі занепакоеныя ростам злачыннасьці сярод непаўнагадовых. За першы кварталь сёлетняга году колькасьць правапарушэньняў, зьдзейсьненых маладымі людзьмі, павялічылася на 28 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным паказьнікам леташнега году. Такія дадзеныя прывёў учора ў Грамадзкім прэс-цэнтры на сустрэчы з журналістамі начальнік галоўнага кіраваньня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС Беларусі палкоўнік Мікалай Хінко.
На яго думку, асноўнымі прычынамі павелічэньня колькасьці непаўнагадовых злачынцаў зьяўляюцца распаўсюд сярод моладзі наркаманіі й пьянства, нежаданьне падлеткаў працягваць навучаньне ці працаўладкоўвацца. Паводле Мікалая Хінко, органамі ўнутраных справаў праводзіцца шэраг прафіляктычных працаў – своечасовае выяўленьне і пастаноўка на ўлік непаўнагадовых, схільных да зьдзяйсьненьня злачынстваў, сустрэчы і тлумачальныя размовы з бацькамі й пэдагогамі. Сумесна з органамі ўлады, установамі адукацыі й аховы здароўя рэзэрвуюцца працоўныя месцы для выпускнікоў, арганізоўваецца адпачынак, летні адпачынак “цяжкіх” падлеткаў, лячэньне наркаманаў і алькаголікаў. Як адзначыў Мікалай Хінко, толькі комплекснае ўзаемадзеяньне ўсіх дзяржаўных структураў, грамадзкіх арганізацыяў можа даць станоўчы вынік па папярэджаньні правапарушэньняў сярод падлеткаў.