Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Raiffeisen хоча скупіць долі іншых акцыянэраў «Пріорбанка» 11:09, 09/04/2003
Аўстрыйская банкаўская група "Raiffeisen", якая валодае 50% акцыяў беларускага "Приорбанка", заявіла аб гатоўнасьці выкупіць у астатніх акцыянэраў іх долі ў статутным фондзе банку, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні "Raiffeisen".
Як раней паведамляў "Интерфакс", аўстрыйская банкаўская група "Raiffeisen" стала акцыянэрам "Пріорбанка" ў студзені 2003 году, калі выкупіла 50% яго акцыяў за 30,6 млн. эўра.
Зараз "Raiffeisen" прапануе астатнім акцыянэрам выкупіць іх долі ў "Пріорбанке" па кошту 1655 бел. руб. за акцыю пры намінальным кошце 320 бел. руб. за акцыю. Дадзеная прапанова сапраўдная цягам 50 дзён з 7 красавіка 2003 году.
ААТ "Пріорбанк" утворанае ў 1989 году. Сярод яго асноўных акцыянэраў Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця (13,5% акций), РУП "Беларуснафта" (3,11%), урад Беларусі (2,13%), ВА "Белаўтамаз" (1,96%).
За 2002 год "Пріорбанк" павялічыў валавыя актывы на 76,9% да 998,9 млрд. бел. руб. Уласны капітал банку ўзрос за год на 40,3% да 56,4 млрд. бел. руб. Балянсавы прыбытак банку за 2002 год склаў 5,862 млрд. бел. руб., што на 124,2% вышэй за ўзровень 2001 году.
Паводле дадзеных "Интерфакса", "Пріорбанк" на дадзены момант займае 3-е месца з 28-мі беларускіх банкаў па памеру валавых актываў.